Свет

Грузія адклікала свайго пасла з Расеі

Заява МЗС Грузіі зьявілася празь некалькі гадзін пасьля таго, як Расея прызнала факт палёту самалётаў расейскіх ВПС над тэрыторыяй Паўднёвай Асеціі.

Грузія адклікае свайго пасла з Расеі для кансультацый у сувязі з апошнімі падзеямі ў зоне канфлікту.

Заява МЗС Грузіі зьявілася празь некалькі гадзін пасьля таго, як Расея прызнала факт палёту самалётаў расейскіх ВПС над тэрыторыяй Паўднёвай Асеціі.

Масква заявіла, што гэта было зроблена для таго, каб разрадзіць сытуацыю ў рэгіёне грузінска‑паўднёваасецінскага канфлікту.

Грузія лічыць, што тым самым Расея парушыла паветраную прастору краіны.

Паводле грузінскага боку, амаль 40 хвілін чатыры ваенныя самалёты лёталі над тэрыторыяй на поўнач ад Цхінвалі.

Прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі заявіў, што «Грузія жадае нармальных і ўзаемавыгадных дачыненьняў з Расеяй», але не дапусьціць пасягальніцтва на сваю бясьпеку.

У Тбілісі з афіцыйным візытам знаходзіцца дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс, якая прыляцела сюды ў тым ліку і для таго, каб абмеркаваць пытаньне непрызнаных рэспублік.

На прэс‑канфэрэнцыі ў Тбілісі Райс заклікала Расею «стаць бокам, які ўдзельнічае ў разьвязаньні праблемы, але не садзейнічае ёй».

Паводле Бі-Бі-Сі

Каментары

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць