Грамадства7474

«Звядзенне вялікага да ўбогасці»: цар Мікалай ІІ будзе праводзіць экскурсіі па Магілёве

«Магілёўаблтурыст» распрацаваў для гасцей абласнога цэнтра новы турыстычны маршрут «Шпацыр з Мікалаем ІІ па Магілёве». 

Выбар гістарычнай асобы абумоўлены тым, што за часамі першай сусветнай вайны ў горадзе пэўны час знаходзілася стаўка Мікалая ІІ.

У ролі апошняга расійскага імператара выступае пераапрануты экскурсавод, які мусіць вадзіць турыстычныя групы, глядзець з імі ваенную хроніку тых гадоў ды іншае.

Разлік зроблены перадусім на расійскіх турыстаў — першая група на экскурсіі ўжо пабывала. 

«Ідэя стварэння такога маршруту ўзнікла не выпадкова, — цытуе БелТА дырэктарку турыстычнага прадпрыемства Алену Карпенку. — У жыцці апошняга расійскага імператара горад адыграў фатальную ролю. Гэта першая апрабацыя тура з элементамі анімацыі і спроба ўбачыць горад Магілёў і яго гісторыю праз прызму ўспрымання цара і святога (імператар і яго сям'я кананізаваныя праваслаўнай царквой)».

Выбар гістарычнай асобы ўжо выклікаў здзіўленне ў колах гісторыкаў. 

«Гэта звядзенне вялікай гісторыі горада да ўбогасці, — кажа «Нашай Ніве» доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч. — Першая сусветная — гэта імперыялістычная вайна, развязаная ў тым ліку Расіяй, у тым ліку Мікалаем ІІ. Ад яе нічога добрага беларусы не мелі, а толькі гінулі. Няма тут чым хваліцца. І я б сказаў, што само нараджэнне такой ідэі — нават не русіфікацыя, а ўжо наступствы русіфікацыі мясцовага чынавенства».

Краўцэвіч кажа, што па Магілёве можна скласці дзясяткі найцікавейшых маршрутаў, якія б раскрывалі ўсю веліч гісторыі горада.

«Што казаць, калі ў гэтага горада была нават уласная архітэктурная школа ў XVII стагоддзі — магілёўскае барока, калі заходнееўрапейская культурная плыня прымала праваслаўную форму. Такога нідзе ў свеце не было! І гэта ж толькі адзін узор, які сведчыць пра ўнікальнасць месца», — сказаў Краўцэвіч. 

Прыкладна такога меркавання прытрымліваецца і Алег Трусаў — кандыдат гістарычных навук і археолаг. 

«Як гавораць расійскія навукоўцы, у Магілёве Мікалай ІІ прайграў лютаўскую рэвалюцыю, але для нашай краіны такая постаць няўдалая — усе гэтыя расстрэлы беларусаў, крывавая нядзеля… Гэта адмоўны персанаж, я супраць. Мне здаецца, гэта чарговая праява рускага свету. Атрымліваецца, рускія турысты будуць ехаць сюды, але замест мясцовай гісторыі і каларыту ім суюць тэзу, што Магілёў — гэта рускі горад. Вунь, маўляў, тут жа імператар жыў, амаль два гады была неафіцыйная сталіца, тут амаль Расія. Я гэта так бачу», — сказаў Трусаў і іранічна дадаў, што калі экскурсію вырашаць пакінуць, то для раўнавагі трэба пераапрануць іншага экскурсавода ў касцюм Левановіча.

[Язэп Пара-Левановіч — магілёўскі бургамістр, які ў 1661 годзе падняў горад на паўстанне супраць маскоўскіх акупантаў, у выніку чаго за адзін дзень гараджане забілі 7 тысяч стральцоў — за гэты ўчынак горад атрымаў сучасны герб ад Вялікага Князя Яна Казіміра — «НН»].

«У Магілёве процьма ўнікальных людзей: гэта і друкары, і мастакі. Пры гэтым шмат асоб, не звязаных з палітыкай. Вашчанка, Шміт, Бялыніцкі-Біруля — хай апранаюць простага мастака, ды той расказвае пра людзей, якія пакінулі значны ўнёсак у нашым і расійскім мастацтве», — падсумаваў Трусаў. 

Сама ж дырэктарка «Магілёўаблтурыста» Алена Карпенка ў каментары «Нашай Ніве» сказала, што выбар асобы прадыктаваны перадусім прагматыкай. 

«Летась толькі расійскія турысты прынеслі прыбытак у 40 тысяч даляраў — а гэта большая частка. Я зарыентавалася на расійскага турыста, выбіраючы асобу. Ім цікава тое, што звязана з Мікалаем Раманавым — ён у нас амаль два гады пражыў, ёсць што паказаць: і хроніка, і экспазіцыя ў музеі. Трэба, каб было займальна і цікава для турыстаў. Што да беларускіх турыстаў — то яны ездзяць асобна, не праз нас», — сказала дырэктарка. 

«Але мы адкрытыя для прапаноў, — працягнула яна. — Каго вы нам прапануеце яшчэ пераадзець у касцюмы? Мы прыслухаемся і да гісторыкаў. Я буду радая ідэям — гэта ж самае дарагое ў нашай справе». 

Алена Карпенка пакінула свой мэйл, на які ахвотныя могуць дасылаць свае ідэі турыстычных маршрутаў па Магілёве: [email protected]

Каментары74

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк жорстка выказаўся пра Каржа: Антыэстэтычнае, антымастацкае шарлатанства, разлічанае на дэгенератыўнае ўспрыняцце138

Беларус два гады збіраў дробныя купюры. Паглядзіце, колькі атрымалася сабраць1

Стрыптыз на вачах у суседзяў у Брэсце скончыўся для дзяўчыны крыміналкай4

Гомельская чыноўніца адсудзіла ў працадаўцы 10 тысяч долараў і раскрыла свой заробак. Верагодна, пазоў аплацяць з гарадскога бюджэту5

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць