Свет88

Абама распавёў, чым будзе займацца пасля развітання з Белым домам

Барак Абама правёў апошнюю прэс-канферэнцыю. Ён у тым ліку распавёў, чым будзе займацца пасля сыходу з Белага дома, піша Бі-бі-сі.

AFP

«Я крыху хачу пабыць у цішыні і некаторы час не слухаць пастаянна, што я кажу», — сказаў Абама.

Пры гэтым ён адзначыў, што парушыць маўчанне, калі давядзецца абараняць «праўдзівыя каштоўнасці».

Сярод такіх праблем Абама назваў «спробы прымусіць замаўчаць палітычных апанентаў і аказаць ціск на прэсу», стварэнне перашкод для галасавання, а таксама спробы выслаць з краіны нелегальных імігрантаў, якія дзецьмі прыехалі ў ЗША.

Адразу пасля інаўгурацыі Дональда Трампа ў пятніцу Абама з сям'ёй адправяцца ў адпачынак у курортны гарадок Палм-Спрынгс у Каліфорніі.

Пасля пераезду з Белага дома Абама, яго жонка Мішэль і дочкі Малія і Саша будуць жыць у Вашынгтоне. Як сказаў Абама, сям'я застаецца ў Вашынгтоне, пакуль малодшая дачка Саша не закончыць школу. Старэйшая дачка Малія восенню пачне вучыцца ў Гарвардскім універсітэце.

Інаўгурацыя новага прэзідэнта Дональда Трампа запланавана на заўтра, 20 студзеня.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА3

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Для Арыны Сабаленкі думаюць наняць асабістую ахову

Набыў моц новы парадак блакіроўкі доступу да інтэрнэт-рэсурсаў1

Генсак НАТА: Эканоміка Расіі не большая за эканоміку Тэхаса, не трэба баяцца27

Пуцін папярэдзіў, што на Далёкім Усходзе хутка не будзе хапаць газу4

Прарасійскі блогер, асуджаны ў Латвіі, перабраўся ў Беларусь3

Памёр мадэльер Джорджа Армані1

Прапагандысты заявілі пра затрыманне ў Лепелі «польскага шпіёна»11

Беларус, які ўдзельнічаў у дыверсіі ў Мачулішчах, цяпер пад арыштам ва Украіне. І вось чаму

Польскі правы экстрэміст закахаўся ў транс-мадэль і выйшаў з партыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА3

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць