Спявачка Саша Салавейчык сцвярджае, што ў мінскім клубе «Багема» яе збіў казахстанец
Беларуская спявачка і відэаблогерка Саша Салавейчык расказала ў сваім інстаграме пра інцыдэнт, што здарыўся з ёй у мінскім клубе.

12 cтудзеня ў мінскім караоке-клубе «Багема» Саша разам са сваімі прыяцелямі не змаглі трапіць унутр. З яе слоў, у яе здарыўся канфлікт з адным з наведнікаў. Размова скацілася на абразы па нацыянальнай прыкмеце. Дайшло да ўдараў.
У выніку дзяўчына атрымала кулаком у вока.

Дзяўчына сцвярджае, што ахоўнікі «Багемы» ніяк не адрэагавалі на сітуацыю, а яшчэ і дадалі дзяўчыну ў чорны спіс клуба.
У клубе «Багема» заявілі «НН», што пакуль не могуць нічога каментаваць, паколькі вядзецца праверка.
Адміністрацыя клуба праглядае камеры назірання і ацэньвае рэакцыю аховы клуба на сітуацыю, бо ў допісе спявачкі ўказана, што ахоўнікі не прадпрымалі ніякіх дзеянняў, каб вырашыць канфлікт.
Афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС Мінска Таццяна Абозная паведаміла журналісту «НН», што па факце інцыдэнта праводзіцца праверка.
Саша Салавейчык — беларуская спявачка і блогерка. У 2003 годзе перамагла на дзіцячым «Славянскім базары», двойчы прымала удзел у нацыянальным адборы на Еўрабачанне, удзельнічала ў расійскім тэлешоу «Голас». Апошнія гады займалася сольнай кар'ерай і дапамагала ў вядзенні бізнэсу рэстаратару Вадзіму Пракоп'еву.

Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары