Грамадства3939

Гутарка з цвярскім тудаўлянінам: «Мову чуў з дзяцінства, дарослым зразумеў, што мы беларусы»

Аляксандру Цеханоўскаму 30 гадоў, ён жыве ў Маскве, працуе менеджарам. У снежні хлопец стварыў на сайце change.org петыцыю да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з просьбай прызнаць этнаграфічную групу тудаўляне (Цвярской вобласці) беларусамі.

Мы пагутарылі з Аляксандрам Цеханоўскім пра тое як ён дайшоў да ўспрымання сябе беларусам, а таксама аб праблемах рэгіёна.

«У вёсцы Халмец Аленiнскага раёна Цвярской вобласці нарадзілася мая маці, усё дзяцінства я бавіў кожнае лета і зіму ў гэтых краях. З тых часоў добра памятаецца, як мая бабуля расказвала мне гісторыю аб нашым краі, аб яго мінулым, у яе размове часта гучалі беларускія словы, хаця тады я не ўспрымаў іх як нешта незвычайнае. Яна казала такія словы, як «мяне, таперь, на хрясбінах, сястрыцы, насіць, цяпло, дзяўчынкі, крыху, даляко, дарога ў лесе, бяруць, прынясу, яму, вады, вяроўка, жалавання» і многія іншыя. Таксама яна заўсёды любіла гатаваць жур, гэта адна з нашых традыцыйных страў. І ў маёй тагачаснай мове былі прыкметныя для іншых беларусізмы», — кажа Аляксандр.

Праз пэўны час прыйшло разуменне, што жыхары заходняй часткі Цвярской вобласці — беларусы.

«Усё жыццё я захапляўся гісторыяй, асабліва мяне прываблівала гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, Смутнага часу, Рэчы Паспалітай, бо ўсвядомліваў нейкую сувязь з гэтым, але самога разумення тады, хто мы яшчэ не было. У сучаснай расійскай гісторыі няма нават згадак аб тым, што тудаўляне — гэта, па сутнасці, беларусы. У падручніках гэтага нідзе не пісалі,ні ў энцыклапедыях, а інтэрнэт не быў так даступны ў тыя часы», — працягвае апавядаць Аляксандр.

Ён узяўся за гэтую тэму, бо бачыць заняпад краю. «Не відаць развіцця, работы няма, людзі з'язджаюць на заробкі ў вялікія гарады. Нягледзячы на мінулае і нашу гісторыю гэта ўсё быццам забываецца кімсьці. Калі б народу тлумачылі пра яго паходжанне, думаю, многія проста здзівіліся б, бо пачынаючы з савецкіх часоў, людзям казалі, што яны рускія і нічым не адрозніваюцца ад астатніх».

Пераломным у гісторыі Аляксандра Цеханоўскага была сустрэча з кнігай пра тудаўлян.

«Калі я стаў дэталёва вывучаць гэтую тэму, знайшоў у інтэрнэце кнігу Ю.Смірнова «У краіне тудаўлян». Прачытаў за адзін вечар, але з многім быў рэзка не згодны. Кніга паднесла нашу гісторыю такім чынам, што ў ёй не засталося рэальнага паходжання тудаўлян, а толькі довады і здагадкі, якія блытаюць чытача. Беларускае паходжанне ў ёй адмятаецца і не лічыцца даказаным, нягледзячы на даследаванні навукоўцаў-гісторыкаў і этнаграфічныя экспедыцыі. Гэта паслужыла адной з прычын, па якой я вырашыў адукаваць людзей і адкрыць яму праўду, бо яна не асвятляецца належным чынам».

Адным з такіх крокаў было стварэнне ўжо згаданай петыцыі. «Я разумеў, вядома, што наўрад ці яна будзе мець поспех, але тое што людзі звярнулі на гэта ўвагу, — ужо перамога, бо для мяне было найбольш важна, каб людзі не забыліся, кім яны ёсць», — расказвае аўтар петыцыі.

У інтэрнэце Аляксандр Цеханоўскі здольны падтрымліваць пісьмовую гутарку на беларускай мове, а вось з вуснай больш складана. «Беларускую мову я вывучаю самастойна, у Расеі няма, на жаль, курсаў беларускай.Таму даводзіцца вывучаць яе з дапамогай слоўніка, прагляду фільмаў, а таксама з дапамогай перапіскі. Гутарковай практыкі ў нас тут амаль няма, хаця многія словы для нас, як тудаўлян, з’яўляюцца звыклымі і знаёмымі з дзяцінства».

Ці не разлічваюць тудаўляне на дапамогу ад беларускай дзяржавы? «Наконт Беларусі, то мы хацелі б, вядома, атрымаць падтрымку, для нас гэта вельмі важна. Рух цяпер расце, прыхільнікі ёсць і ў самым Аленінскім раёне, і ў Цвярской вобласці,а таксама ў іншых гарадах Расіі і Беларусі».

Каментары39

Цяпер чытаюць

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады10

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер займаецца Надзея Каткавец18

Стала вядома, што адбываецца з расійскімі палоннымі адразу пасля абмену8

У Пакроўску ўжо каля 200 расійскіх вайскоўцаў3

Названыя імёны сямі пісьменнікаў, чые скульптуры паставяць каля Нацыянальнай бібліятэкі13

«Не гаварыць лішніх фраз». Каб пазбегнуць чэргаў на АЗС, касірам змянілі скрыпты продажаў9

Пракурорка Парыжа раскрытыкавала ўцечку інфармацыі наконт затрымання падазраваных, што абрабавалі Луўр1

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград83

У Дзяржынскім раёне маршрутка з пасажырамі з’ехала ў кювет4

Фракцыя «Воля» выйшла з Каардынацыйнай рады20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады10

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць