Здарэнні55

Адзін невінаваты на пяць сотняў злачынцаў — займальныя лічбы беларускай Феміды

Вярхоўны суд Беларусі апублікаваў статыстычныя дадзеныя па выніках працы за 2016 год.

Больш за 40 тысяч крымінальных спраў

Усяго ў мінулым годзе ў судах краіны разглядалася 42 116 крымінальных спраў, па выніку якіх выносіліся прысуды. Былі асуджаны 44 770 чалавек, большасць з іх за «злачынствы супраць уласнасці» — 17 352 чалавекі (у тым ліку за крадзяжы — 16 653). За наркотыкі асудзілі 3 608 чалавек, за эканамічныя злачынствы — 509.

Абсалютная большасць асуджаных накіроўваецца судом у месцы пазбаўлення волі. Такім чынам, насельніцтва беларускіх калоній павялічылася за мінулы год на 13 759 чалавек. Агулам 8 182 чалавекі атрымалі «хімію» (большасць, 5 158 чалавек — так званую «хатнюю хімію», без накіравання ў выпраўленчую ўстанову).

5 196 чалавек атрымалі штрафы, 2 066 злачынцам прысудзілі выпраўленчыя працы.

0,19% апраўданых

Апраўдалі летась толькі 83 чалавекі.

Большасць з іх — 17 чалавек — абвінавачвалі ў нанясенні лёгкіх цялесных пашкоджанняў.

Аднаго з апраўданых абвінавачвалі ў забойстве (суд прызнаў яго дзеянні самаабаронай). Траіх вінавацілі ў абароце наркотыкаў, васьмярых — у абразе, шасцярых — у крадзяжы, пяцярых — у парушэнні недатыкальнасці жылля. Чацвёра чалавек былі апраўданыя пасля абвінавачвання ва ўхіленні ад адбыцця пакарання, траіх вінавацілі ў вырабе і распаўсюдзе порна з выявай непаўнагадовых.

Таксама па трое чалавек апраўдалі па наступных абвінавачваннях: нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў; махлярства; ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей; парушэнне правілаў дарожнага руху. Па два чалавекі апраўдалі па справах аб хуліганстве; парушэнні таямніцы перапіскі ці іншых перагавораў; незаконнай высечцы дрэваў ці кустоў.

Атрымліваецца, што беларускія суды апраўдваюць толькі 1 чалавека з 540. То бок 0,19%.

Больш за 200 тысяч штрафаў

Акрамя крымінальных спраў, суды разгледзелі і 341 709 спраў адміністратыўных. Большасць з іх — справы аб дробным хуліганстве (46 563) і распіцці алкаголю ў грамадскіх месцах (47 617).

Па выніку 222 529 чалавек атрымалі штрафы, 41 921 — адміністратыўны арышт, 4 991 — папярэджанні і толькі 4 чалавекі былі асуджаныя на выпраўленчыя працы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам3

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Усе навіны →
Усе навіны

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?8

Жанчына пашкадавала каня ў парку «Сула» і пачала кампанію ў яго абарону. Ёй адказалі3

Трамп запытаўся ў Орбана, чаму ён блакуе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз8

Эйсмант: Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам3

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць