Грамадства33

У Беларусі створаная грамадская ініцыятыва па пошуку месца пахавання Скарыны

Грамадская ініцыятыва па пошуку месца пахавання Францыска Скарыны створаная ў Беларусі, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч.

Паводле слоў Анатоля Бутэвіча, створана ініцыятыўная група, якая занята пошукам дакументаў. Садзейнічанне гэтай ініцыятыве гатова аказаць Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Акрамя таго, Беларускі фонд культуры, грамадская наглядальная камісія пры Міністэрстве культуры па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны вылучылі прапанову аб прысваенні Нацыянальнай бібліятэцы імя Францыска Скарыны, і яна атрымала падтрымку, адзначыў Анатоль Бутэвіч.

Грамадская арганізацыя «Беларускі фонд культуры» створана ў красавіку 1987 года. Фонд садзейнічае папулярызацыі беларускай мовы як асновы нацыянальнай культуры, ажыццяўляе маральную, матэрыяльную і арганізацыйную падтрымку грамадскіх ініцыятыў, накіраваных на вывучэнне, захаванне і развіццё культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі, захаванне традыцый, развіццё прафесійнай і аматарскай творчасці. За гады работы грамадскае аб'яднанне ўнесла вялікі ўклад у дзейнасць па пошуку і вяртанні ў краіну нацыянальных твораў мастацтва, помнікаў гісторыі і культуры, архіўных матэрыялаў. Беларускі фонд культуры з'яўляецца пастаянным прадстаўніком грамадскасці ва ўсіх нацыянальных органах па справах культуры, а таксама заснавальнікам рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць