Грамадства

Чаму некаторыя апазыцыйныя сайты купляюцца на расейскія правакацыі?

Блоґер Фальксваген пра ўчорашнюю хвалю дэзінфармацыі.

Мы ўжо прызвычаліся, што расейскія медыі, уключаючы расейскамоўны Еўраньюс, піяраць і прапагандуюць на карысць Лукашэнкі. Цяпер, здаецца, не яны толькі.Вось новы прыклад. Беларускія апазіцыянеры паехалі на сходку ў Кіеў, і агенцыі, уключаючы вядучых прапуцінскіх інтэрнэт-прапагандзістаў, такіх, як Regnum, Utro.ru, Newsru.com, Grani.ru, і Interfax паведамляюць, што апазіцыянеры нібыта просяць прытулку ва Ўкраіне. Чакаю, што хутка на БТ са спасылкай на «аўтарытэтныя» агенцыі з’явіцца чарговая агітка, шкталту, «вось такая-сякая апазіцыя, ўсё яе стаянне было патрэбнае, толькі каб зваліць з краіны.» Канешне, у чалавека, які хоць штосьці разумее і ведае пра апазіцыянераў, адразу закралася пытанне, як мог папрасіць прытулку такі чалавек, як напрыклад, Вячаслаў Сіўчык.Вядома, усё аказалася хлуснёй: слыхалі звон, да вырашылі не заўважыць, дзе ён. Прасілі не прытулку для сабе, а каб украінскія ўлады дапамаглі працягнуць навучанне выключаным за палітыку студэнтам. Апазіцыянеры таксама паведамілі, што каля сотні чалавек сапраўды мусілі зваліць ва Ўкраіну, каб пазбегнуць пераследу, але падкрэслілі, што большасць з іх прытулку не прасіла.

Усё ў стылі прапаганды КДБ-Паўлоўскага. Завецца гэта ілжывай асацыяцыяй. Да спасылкі, што хтосьці збег, ненавязліва так падвязваецца ідэйка, што драпаюць менавіта тыя, хто выступае… І пайшло, паняслося па інтэрнэце…

Цяпер, якой халеры непадцьверджанаю інфармацыю распаўсюджваюць тыя, хто, здавалася, мусіў ведаць, у чым справа? Я маю на ўвазе расейскамоўныя апазіцыйныя сайты Беларускі партызан і Euramost.org? Калегі, ну будзьце асцярожнымі ў дачыненні да расейкіх выданняў, нарэшце ж… Вы ж ведаеце, чаго яны вартыя.

Фальксваген

Transitions Online. Блоґі Беларусі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране27

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін запатрабаваў ад Украіны прызнаць «рэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях і адмовіцца ад уступлення ў «любыя замежныя саюзы»3

У Глыбокім па «народным» артыкуле асудзілі краязнаўцу і даследчыка царкоўнага жыцця1

Удзельнікі Сходу неабыякавых сталі спінай да Франака Вячоркі52

«Значыць, я шмат добрага зрабіла». За што расійскую валанцёрку Надзін Гейслер, якая дапамагала ўкраінцам, прыгаварылі да 22 гадоў калоніі4

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер5

У Мінску прайшоў вялікі выпускны ФОТАРЭПАРТАЖ8

Кіраўнік палесцінскага падраздзялення КВІР забіты ў кватэры ў Іране

«Напісала CEO — праз два дні выдалілі з усіх сістэм». Беларуска 3 гады навучалася на курсах EPAM, але так і не атрымала працу24

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране27

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць