Культура99

Старадаўні парк і возера сядзібы Агінскага пачнуць аднаўляць вясной

Рэканструкцыю старадаўняга парку і возера маёнтка Агінскага Залессе пачнуць вясной. Адпаведнае даручэнне на аператыўнай нарадзе ў Гродзенскім аблвыканкаме даў старшыня Уладзімір Краўцоў.

Сядзіба Агінскага ў в. Залессе

У рэгіёне прапрацоўвалі крыніцы фінансавання для аднаўлення парку і возера ў Залессі, якія з'яўляюцца помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны. Як заявіў старшыня, дасягнутая дамоўленасць з Банкам развіцця Беларусі аб фінансаванні часткі работ. Уладзімір Краўцоў даручыў у бліжэйшыя тэрміны прыступіць да будаўнічых прац. Першымі на прылеглай да сядзібы тэрыторыі з'явяцца меліяратары, гатовая неабходная для гэтага праектная дакументацыя. Чакаецца, што яны пачнуць працы па ачыстцы ложа возера ўжо ў сакавіку ці красавіку.

Падрыхтаваныя дакументы для распрацоўкі поўнай праектна-каштарыснай дакументацыі па рэканструкцыі парка і возера. Навуковым кіраўніком з'яўляецца архітэктар Людміла Іванова — аўтар праекта рэстаўрацыі самой сядзібы.

Па словах начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Таццяны Ражавай, вызначаны асноўныя кірункі рэканструкцыі. Акрамя меліярацыйных работ, ачысткі возера, плануецца адрамантаваць два гідратэхнічныя збудаванні. Рэстаўруюць у палацавым стылі металічны і бетонны масткі над дамбамі. Ёсць ідэя па адраджэнні яшчэ аднаго страчанага моста да астраўка ў цэнтры возера. Гэты масток і дзве дамы, якія шпацыруюць па ім, намаляваныя на гравюры Леанарда Ходзькі 1822 года.

У Залессі хочуць адрадзіць і абодва паркі — англійскі пейзажны і рэгулярны французскі. У першым адновяць алею праз фруктовы сад, дарожкі, малыя архітэктурныя формы, лавы і масткі. Таксама разаб'юць кветнікі з хмызнякамі і кветкамі. Міхаіл Клеафас любіў кветкі і, убачыўшы нейкую новую расліну падчас сваіх падарожжаў, прасіў садоўніка пасадзіць такую ж ва ўласным садзе. Рэгулярны французскі парк быў кампазіцыйна непарыўна звязаны з палацам і знаходзіўся па дарозе да яго, ствараючы эфектную візуальную структуру. Такім ён паўстане перад наведвальнікамі зноў — у форме прамавугольніка з геаметрычнымі ўзорамі з газонаў, кустоў і невысокіх дрэў.

Сядзіба ў Залессі належала Агінскім з ХVIII стагоддзя. Францішак Ксаверы Агінскі падарыў яе ў 1802 годзе пляменніку Міхалу Клеафасу. З новым гаспадаром маёнтак атрымаў і зусім новае знешняе аблічча. У сядзібе, пабудаванай па сваім гусце, кампазітар разам з жонкай і дзецьмі правёў самыя плённыя гады жыцця. Сядзіба Залессе адрэстаўраваная ў 2014 годзе. Музей-сядзіба стаў папулярным турыстычным аб'ектам.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў3

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку5

У Расіі загадалі перавесці ўсе дамавыя чаты ў месенджар Max

Украіна спыніла перамовы з Расіяй з-за адсутнасці прагрэсу1

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя5

«І за 100 даляраў не аддам, бо гэта памяць бацькоў». У Стаўбцоўскім раёне чалавек 20 гадоў збірае і аднаўляе старыя рэчы2

«Справа дваровых чатаў»: як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу

Наўседа заявіў пра гатоўнасць да перамоў з Беларуссю, але толькі на тэхнічным узроўні8

У Драгічыне раёнка пахвалілася, што школьнікі замест тэлефонаў чытаюць яе. Каментатары крэатыву не ацанілі5

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачалі ставіць навагоднюю ёлку ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў3

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць