Кіно11

Названы галоўны віноўнік блытаніны з «Оскарамі»

Кіруючы партнёр кампаніі PriceWaterhouseCoopers Браян Кулінан названы асноўным віноўнікам канфузу на цырымоніі ўручэння «Оскараў», паведамляе ВВС.

Падчас цырымоніі прадстаўнікі PriceWaterhouseCoopers перадаюць канверты вядучым. Фота Getty

Паводле заявы, апублікаванай кампаніяй, якая ўжо шмат гадоў займаецца падлікам галасоў членаў амерыканскай кінаакадэміі, Кулінан пераблытаў канверты з імёнамі пераможцаў, а калі памылка выявілася, ён і яго калега Марта Руіз дзейнічалі недастаткова хутка, каб яе выправіць.

На цырымоніі ўручэння прэмій «Оскар» здарыўся вялікі канфуз: замест «Месяцовага святла» найлепшым фільмам быў абвешчаны мюзікл «Ла-Ла-Лэнд». Памылку выправілі, але многія задаюцца пытаннем, як падобнае магло адбыцца.

Два чалавекі — прадстаўнікі аўдытарскай кампаніі PriceWaterhouseCoopers — падлічваюць галасы і загадзя ведаюць пераможцаў.

Кожны з іх мае поўны набор канвертаў з карткамі, на якіх значацца імёны пераможцаў, — на выпадак, калі з адным з канвертаў нешта адбудзецца.

Падчас цырымоніі прадстаўнікі PriceWaterhouseCoopers стаяць па абодва бакі сцэны і перадаюць канверты вядучым перад кожным эпізодам узнагароджання.

Пасля таго як Эме Стоўн быў прысуджаны «Оскар» у намінацыі «Найлепшая актрыса», другі аналагічны канверт быў па памылцы ўручаны вядучаму Уорэну Біці, які якраз павінен быў абвясціць пераможца ў катэгорыі «Найлепшы фільм».

«PriceWaterhouseCoopers бярэ на сябе поўную адказнасць за серыі памылак і парушэнняў устаноўленых пратаколаў у ходзе цырымоніі ўручэння «Оскараў», — гаворыцца ў заяве.

«Браян Кулінан памылкова перадаў вядучым рэзервовы канверт у намінацыі «Найлепшая актрыса» замест канверта за найлепшы фільм», — удакладняе кампанія.

Кулінан працуе ў PricewaterhouseCoopers на працягу 20 гадоў. Як напісана ў яго твітары, ён таксама адказвае за захаванасць таямніцы і падлік галасоў пры галасаванні за пераможцаў прэміі «Оскар».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў4

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы: Сітуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозчыкі стомленыя і злыя32

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію9

«Арэшнік» нам патрэбны, а «Пасейдон» і «Буравеснік» — не. Лукашэнка — пра задачы для ВПК10

Беларус на адпачынку ў ААЭ трапіў у бальніцу. Страхавыя кампаніі плаціць адмовіліся

У Мінску сумнавядомая сям'я з помсты планавала забіць больш за 50 чалавек10

Беларус быў затрыманы ў Маскве і перададзены беларускім сілавікам за ўхіленне ад службы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць