Грамадства1717

Вылезла ўсё

Сацыял-дэмакраты зьнялі палітвязьня Аляксандра Казуліна з пасады старшыні партыі і адсунулі Вольгу Казуліну і Ігара Рынкевіча ад кіраўніцтва. На чале партыі ўмацавалася група старых партыйцаў.

Сацыял-дэмакраты зьнялі палітвязьня Аляксандра Казуліна з пасады старшыні партыі і адсунулі Вольгу Казуліну і Ігара Рынкевіча ад кіраўніцтва. На чале партыі ўмацавалася група старых партыйцаў.

Перадвыбарныя зьезды апазыцыйных партыяў тояць больш інтрыгі, чым справаздачна-выбарчыя. Не памылімся, калі скажам, што 9 жніўня жарсьці будуць кіпець на зьезьдзе Партыі БНФ. А тым часам 3 жніўня Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя зьмяніла лідэра. Замест палітвязьня Аляксандра Казуліна на гэтую пасаду абраны ягоны намесьнік Анатоль Ляўковіч.

Ад самага пачатку зьезд разглядаўся як тэхнічны, на якім трэба было вылучыць усяго некалькі кандыдатаў ад сацдэкаў выбары на парлямэнцкія выбары.

Аднак досыць нечакана большасьць дэлегатаў запатрабавала ўключыць у парадак дня пытаньне аб пераабраньні кіраўніцтва. На пасаду старшыні БСДП былі вылучаныя чатыры чалавекі: старшыня ТБМ Алег Трусаў, былы сьпікер Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб, а таксама Анатоль Ляўковіч і Аляксандар Казулін. Першыя двое ўзялі самаадвод, таму засталіся толькі дзьве кандыдатуры. Вынік: 53 дэлегаты прагаласавалі за Ляўковіча, 22 — супраць. Аляксандра Казуліна абвясьцілі ганаровым старшынём партыі.

Было разгледжанае пытаньне і з намесьнікамі старшыні. Тут адбыліся мінімальныя зьмены — замест былога адваката Казуліна Ігара Рынкевіча намесьніцкі фатэль заняў берасьцеец Ігар Маслоўскі. Іншыя засталіся бязь зьменаў — Анатоль Сідарэвіч, Іван Анташкевіч і Валеры Фралоў.

Партыйны крызіс у БСДП насьпяваў досыць даўно. Паводле прызнаньня Анатоля Сідарэвіча Казулін «так і ня зжыўся з партыяй».

«Ён ніколі не асацыяваў сябе з партыяй. Казулін казаў на партыйцаў «вы», нібыта абмяжоўваючыся ад іх. Нават падчас лютаўскага кароткачасовага выхаду з калёніі на пахаваньне жонкі, калі Казулін праводзіў пленум партыі, то ён заявіў: «Я вам дапамагаць з турмы ня буду». Ён не пацікавіўся справамі партыйцаў, якіх праз палітычную дзейнасьць выкінулі з працы, адлічылі з унівэрсытэтаў. Навошта? Казулін не прывёў у партыю ніводнага чалавека, апроч сваёй дачкі. Пытаньне зьмены Казуліна насьпела яшчэ таму, што ён ініцыяваў раскол у партыі, які, на шчасьце, не адбыўся. Атрымалася ўнікальная сытуацыя, калі лідэр партыі падтрымаў фракцыю, якая знаходзіцца ў меншасьці», — кажа А.Сідарэвіч.

Тут маецца на ўвазе стварэньне фракцыі «За ўнутрыпартыйную дэмакратыю», ініцыятарамі якой выступілі Вольга Казуліна, Ігар Рынкевіч, прадпрымальнік Віктар Крываль, частка рэгіянальных актывістаў. Стварэньне фракцыі падтрымаў і Казулін. Экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта некалькі разоў з турмы перадаваў звароты з патрабаваньнем зьмены кіраўніцтва партыі. Але, як высьветлілася, пазыцыі былога рэктара БДУ ў БСДП аказаліся ня самыя трывалыя – замест зьмены Ляўковіча зьмянілі самога Казуліна.

«У партыі адбыўся пераварот, — кажа ўжо былы намесьнік БСДП Ігар Рынкевіч. — Абсалютна падступным і вераломным чынам было пастаўленае пытаньне аб зьмене кіраўніцтва. Зробленая вялікая памылка, затое збылася запаветная мара сп.Ляўковіча. Зрэшты, ён не адзіны, хто сплянаваў гэты пераварот. Галоўнымі яго рэжысёрамі былі — Анатоль Сідарэвіч, Мечыслаў Грыб і Іван Анташкевіч, я хачу, каб гэтыя прозьвішчы прагучалі. Сёньня ўва ўсім сьвеце задаюцца пытаньнем, а хто такі Ляўковіч? Яго спрабуюць параўнаць з Казуліным. Прабачце за паўнаньне, але гэта як месяц і сонца. Так часам здараецца, што невялікі спадарожнік можа засланіць сабой вялікую плянэту. Але гэта кароткачасовая зьява. Дзеяньні сп.Ляўковіча ў дачыненьні да Казуліна падобныя да дзеяньняў уладаў. Не выключаю, што такім чынам ён можа заслужыць дэпутацкі мандат у палаце прадстаўнікоў. Выходзіць з партыі не зьбіраюся, бо я ішоў у яе да прафэсара Ткачова, і ніякія дацэнты не прымусяць мяне зь яе выйсьці».

Анатоль Ляўковіч прызнаецца, што Казулін увесь час зьяўляўся, фактычна, фіктыўным кіраўніком партыі, які ніколі не ўнікаў ў справы БСДП.

«Зьмена кіраўніцтва даўно стаяла ў павестцы дня. Зьезд пры вялікай падтрымцы дэлегатаў прыняў рашэньне аб новым кіраўніцтве. Я лічу, што гэта рашэньне адэкватнае сытуацыі. Казулін у турме, а таму ня можа эфэктыўна рэагаваць на палітычнае жыцьцё. Зрэшты, Аляксандар Уладзіслававіч ніколі і не займаўся партыйнымі справамі. Спачатку ў яго была прэзыдэнцкая кампанія, пасьля ён трапіў у турму. Фактычна, я зьяўляўся старшынём партыі ад 2005 году», — кажа Анатоль Ляўковіч.

«Ляўковіч падставіў ня толькі сябе, але ўсю партыю. Цяпер БСДП будзе лічыцца на міжнароднай арэне ізгоем, ніхто не захоча мець справаў з такімі людзьмі. Зьезд ад самага пачатку быў сплянаваны па сцэнары Ляўковіча. Нічога дзіўнага тут няма», — кажа дачка палітвязьня Вольга Казуліна.

Вольга таксама не зьбіраецца выходзіць з партыі, і заклікае рабіць тое самае ўсіх прыхільнікаў Аляксандра Казуліна. Яна ўпэўненая, што «бацька хутка выйдзе на свабоду, а пасьля ўсё можа зьмяніцца».

Скандалы ў сацыял-дэмакратычным руху за апошняе дзесяцігодзьдзе сталі нормай для палітычнага жыцьця краіны. Ня кожны заангажаваны ў апазыцыйнае жыцьцё чалавек можа з дакладнасьцю сказаць колькі ж на сёньняшні дзень у Беларусі партый сацыял-дэмакратычнага накірунку. Ды што паспалітыя людзі, нават Міністэрства юстыцыі летась вынесла папярэджаньне партыі Казуліна, хаця мелася на ўвазе БСДГ Станіслава Шушкевіча.

Прыход Аляксандра Казуліна ў БСДП адбываўся напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, палітыку трэба было заручыцца падтрымкай нейкай палітычнай сілы. Вось і выплыў варыянт з БСДП. Для сацдэкаў такі варыянт таксама аказаўся прымальным — з дапамогай былога рэктара БДУ яны хацелі вырашыць фінансавыя праблемы. Напачатку такі кансэнсус задавальняў усіх.

З арыштам Аляксандра Казуліна сытуацыя стала менш адназначная. Спынілася фінансаваньне партыі, праз гэта на пэўны пэрыяд быў згублены нават цэнтральны офіс БСДП. Сацыял-дэмакраты старога прызыву, што пацьвярджаюць словы Сідарэвіча і Рынкевіча, так і не прызналі Казуліна за свайго, таму сярод іх і насьпела патрэба ў зьмене лідэра. Зьезд жа паказаў, хай і з абвінавачваньнямі ў несправядлівасьці скліканьня дэлегатаў, што ўзровень даверу да Казуліна ўнутры партыі мінімальны.

Зьвяртае ўвагу, што «новае» кіраўніцтва з БСДП складаецца амаль спрэс з пэнсіянэраў. Цяжка сказаць, ці змогуць яны прынесьці нешта новае ў палітычнае жыцьцё. Зрэшты, казулінцы ў любым выпадку ня складваюць рук, а зьбіраюцца змагацца за старшынство ў БСДП.

Зьміцер Панкавец

Фота радыё «Свабода»

Каментары17

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?34

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац10

У Беларусі сцвярджаюць, што п'яны дальнабойшчык з Малдовы праходзіў беларускую мяжу цвярозым2

«Мяне часам заносіць у ідэях». Мінчукі купілі ўчастак на беразе Вячы і пабудавалі дом сваёй мары5

Гісторык з ЗША выдаў серыю кніг пра барацьбу Гітлера супраць партызан у Беларусі28

Беларускія памежнікі прапусцілі ў Літву моцна п'янага дальнабойшчыка2

Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета2

У Беларусі з'явіліся чыпсы са смакам КНДР2

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася17

Што пагражае магілёўскаму маньяку-ліфцёру? Юрыдычны казус, але максімум за восем трупаў — 15 гадоў калоніі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?34

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць