Кіно44

Шварцэнегер сыграў забойцу авіядыспетчара: што з гэтага выйшла

У пракат выйшла драма Эліата Лестэра «Наступствы», сюжэт якой будуецца вакол лёсу расейца Віталя Калоева, архітэктара і будаўніка, які страціў ў 2002 годзе сям'ю ў авіякатастрофе. Пасля, у стане афекту, Калоеў забіў авіядыспетчара, які дзяжурыў у дзень трагедыі. Галоўную ролю ў карціне сыграў Арнольд Шварцэнегер.

Героя «Наступстваў» клічуць Раман Мельнік. Гэта выдуманы персанаж, і разыходжанняў ў яго біяграфіі з лёсам рэальнага Калоева — бясконцае мноства. Зноў жа, партрэтнага падабенства ніякага. Дзеянне адбываецца ў Амерыцы, у катастрофе па сюжэце гінуць жонка і цяжарная дачка героя (Калоеў страціў жонку, дачку і сына). Аднак фільм зняты па матывах сапраўдных падзей, і да іх сцэнарыст Хаўер Гульён падышоў вельмі паважліва. Герой - таксама выхадзец з Расіі (канкрэтна адкуль, не ўдакладняецца) і працуе на будоўлі. Акалічнасці жыцця і смерці няшчаснага дыспетчара таксама перададзеныя досыць дакладна. Так што «Наступствы» цалкам карэктна называць мастацкім фільмам пра Віталя Калоева.

Раман Мельнік - зусім не Іван Данко, сыграны тым жа Шварцэнегерам у «Чырвонай спякоце».

Карціна зробленая з каласальнай павагай да прататыпа і героя, яе аўтары відавочна натхняліся суровай атмасферай і антычным трагізмам «Левіяфана». У адной з заключных сцэн сукамэрнік Мельніка гучна чытае ўслых апошнія абзацы «Злачынства і пакарання».

«Наступствы» маглі б стаць для кар'еры Арнольда Шварцэнегера тым жа, чым стаў для Мікі Рурка «Рэстлер» рэжысёра Дарэна Аранофскі - пераможным вяртаннем ветэрана на рынг.

Лестэру гэтая задача аказалася не па сілах. Яго манера далёкая ад сухога, натуралістычнага, амаль дакументальнага стылю Аранофскі, ён злоўжывае кінематаграфічнымі клішэ і сентыментальнай музыкай за кадрам.

Стары добры Арнольд — той жа, што і заўсёды. Глыба, мацёры чалавечышча.

У гэтым, безумоўна, праблема, паколькі без глыбокай і сур'ёзнай трансфармацыі артыста паверыць у расказаную з экрана гісторыю і суперажываць яе героям практычна немагчыма. А тут нібыта і хочаш убачыць Рамана Мельніка, але не можаш: замест яго - знаёмы з дзяцінства Тэрмінатар, толькі з сівой шчэццю.

Магчыма, аўтары гэтага зусім не мелі на ўвазе, але «Наступствы» здаюцца бязлітасным дыягназам нашаму часу.

Той самы чалавек, які ў бясконцых «Каманда», «Драпежніку» або «Успомніць усё» паспяхова ратаваў свет, цяпер бяссільны перад аморфным усёпераможным злом. Яго спроба адказаць лёсу абяртаецца яшчэ большай крывёй і горам.

Мабыць, эра суперменаў і сапраўды скончылася, і перад намі - апошні кінагерой, які даўно выйшаў на пенсію.


Каментары4

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца64

У Вярхоўнай Радзе Украіны павіншавалі беларусаў з Днём Волі7

Падчас начной атакі ўкраінскіх дронаў у порце Выбарга быў пашкоджаны найноўшы расійскі ледакол1

У Гомелі 17‑гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка нажом1

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць