У Маскоўскім судзе Менску пачаўся судовы працэс над Юрыем Радзівілам, актывістам прэзыдэнцкай кампаніі А.Казуліна. 2 сакавіка супрацоўнік спэцслужбаў страляў па аўтамабілі, у якім Радзівіл ад’яжджаў у пастарунку, дзе ўтрымлівалі Казуліна.
У Маскоўскім судзе Менску пачаўся судовы працэс над Юрыем Радзівілам, актывістам прэзыдэнцкай кампаніі А.Казуліна. 2 сакавіка супрацоўнік спэцслужбаў страляў па аўтамабілі, у якім Радзівіл ад’яжджаў у пастарунку, дзе ўтрымлівалі Казуліна. Пасьля пададзенай Радзівілам у пракуратуру заявы пра ўжываньне зброі КДБ затрымала яго самога: пацярпелага зьывінавацілі, што ён стварыў пагрозу жыцьцю работніку міліцыі. Актывісту пагражае да 6 гадоў турэмнага зьняволеньня.
Перад пачаткам працэсу каля будынку суду дзяжурылі людзі ў цывільным, якія не падпускалі да будынку журналістаў, а таксама тых, хто прыйшоў падтрымаць Радзівіла. Нядаўна вызваленага моладзевага актывіста Зьмтра Касьпяровіча хацелі затрымаць за наяўнасьць значкі «За свабоду». Праваахоўнікі затрымалі Крысьціну Шацікаву, Юлію Гарачку, Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча.
Агулам затрымалі каля 10 чалавек, усіх затрыманых вывезьлі ў аўтазаку. Фотажурналістам не давалі здымаць затрыманьні: білі па фотакамэрах.
АШ
Каментары