Мова2626

Што такое «вілачнік», з якім Лукашэнка параўнаў Макея?

Падчас звароту да парламента і народа Аляксандр Лукашэнка дазволіў сабе дзіўнае параўнанне ў дачыненні да міністра замежных справаў Уладзіміра Макея, калі гаварыў пра стасункі з Еўрасаюзам. «Макей ужо баіцца да вас ехаць… Высах увесь. Як вілачнік стаў, як у народзе кажуць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Фота sputnik.by.

Што такое вілачнік? У беларускай мове слова «вілачнік» мае некалькі значэнняў. Паводле аднаго, гэта кут у хаце, каля печы, дзе стаяць качарга, вілкі. Але па сэнсе мала падыходзіць да Макея.

А вось іншае — цалкам. Вілачнікам яшчэ называлі чаранок для вілаў, рагача. «Яна [маці] патрасла яму ад печы вілачнікам», — так пісаў Іван Пташнікаў. Ён сухі, тонкі, лёгкі, вось і кажуць: высах, як вілачнік.

А вось ва ўкраінскай мове слова «вілачнік» азначае самца аленя, казулі і іншых капытных звяроў, што маюць рогі ў форме вілаў.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі15

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю6

Апазіцыя Літвы вінаваціць улады ў няздольнасці супрацьстаяць пагрозам з Беларусі. Прэм’ер Літвы склікае Камісію нацыянальнай бяспекі12

Літва аднавіла працу аэрапорта і адкрыла памежныя пераходы з Беларуссю3

На спатканне ў музеі Петруся Броўкі такая чарга, што запісацца можна толькі на сакавік 2027 года3

Байкерскія боты вяртаюцца ў моду. Як іх насіць?2

Перамоўшчык Пуціна абвінаваціў ва ўдары па дзіцячым садку ў Харкаве ўкраінскую СПА8

Літва закрывае мяжу з Беларуссю на дзве з паловай гадзіны7

Прэзідэнткай Ірландыі выбраная Кэтрын Коналі, палітык левых поглядаў13

Аэрапорт у Вільні зноў закрыты праз метэаралагічныя зонды з кантрабандай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі15

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць