Ежа55

Беларускую каўбасу з бабра плануюць экспартаваць

Каўбасу з бабраплануецца экспартаваць, паведаміў сёння журналістам начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Сяргей Шастакоў падчас дэгустацыі прадукцыі з мяса дзікіх жывёл на выставе «Паляванне і рыбалоўства. Вясна-2017», перадае БЕЛТА.

greenbelarus.info

«Мы плануем выйсці на нашы дыпмісіі з прапановай пастаўляць каўбасу з бабра за мяжу. Гэта не кураціна, не свініна, якую бачым усюды на прылаўках, гэта ўсё-такі абмежаваная партыя прадукцыі, дзівоцтва», — сказаў Сяргей Шастакоў.

На дэгустацыі прадставілі пробную партыю каўбасы з бабра двух відаў (з дадаткам дзікай качкі і аленіны), а таксама шашлык з бабра.

«Мы падрыхтавалі невялікую прэзентацыйную партыю каўбасы. Пакуль яна не прадаецца. У гэтай каўбасе 30% мяса бабра і 70% іншага мяса, напрыклад, аленіны. Гэта аптымальныя суадносіны. Прапорцыю можна мяняць, але мы імкнёмся падладзіцца пад густы спажыўцоў, каб гэтую каўбасу можна было рэалізоўваць. Вывучылі досвед краін-суседзяў і пераканаліся, што амаль ніхто не робіць чыстую каўбасу з бабра. Мяса бабра па сваёй структуры даволі вадзяністае, таму па рэцэптуры пажадана змешваць яго з іншымі відамі. Мы зрабілі сыравэнджаную каўбасу з тэрмінам захоўвання каля двух месяцаў — гэта цалкам прымальны тэрмін для яе рэалізацыі», — растлумачыў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі.

Вытворчасць каўбасы з бабра плануецца наладзіць восенню-зімой гэтага года, бо сезон палявання на бабра пачынаецца з 1 верасня.

«Нарыхтоўкай будуць займацца лясгасы. У цэлым па Беларусі здабываецца каля 9 тысяч асобін бабра. Прыкладна 30-40% пойдзе на каўбасу», — дадаў Сяргей Шастакоў. Мяркуецца, што кошт гэтай каўбасы можа скласці 25-30 рублёў за 1 кг.

Начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі адзначыў, што мяса бабра вельмі карыснае. «Мы параўноўвалі яго з мясам труса, свінінай, ялавічынай, і па многіх паказчыках яно пераўзыходзіць гэтыя віды мяса, напрыклад, па ўтрыманні жалеза, вітаміну С. Яно будзе асабліва карыснае для тых, у каго нізкі гемаглабін», — падкрэсліў ён.

Нарыхтоўка бабра звязаная з яго лішкам у некаторых рэгіёнах.

«Бабры — той від, які ўплывае на натуральныя ландшафты. Іх не павінна быць на меліярацыйнай сетцы. Яны будуюць плаціны, у выніку падымаецца ўзровень вады, адбываецца падтапленне, наносіцца шкода як лясной, так і сельскай гаспадарцы. Таму пэўная колькасць бабра адбіраецца. Мы проста накіруем пэўны працэнт на гандаль», — сказаў Сяргей Шастакоў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць