Культура44

Памёр былы кіраўнік «Мастацкай літаратуры» Уладзіслаў Мачульскі

Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку Віктар Шніп.

«Сёння [8 мая] назаўсёды развітаўся з Уладзіславам Мачульскім (6.01.1960—6.05.2017). Летам 2002 ён узначаліў «Мастацкую літаратуру». Да яго прыходу выдавецтва за паўгода выпусціла ў свет усяго восем кніг. Праблем — вышэй галавы. Да «Мастацкай літаратуры» было далучана «Юнацтва». Трэба было ствараць новы творчы калектыў. І калектыў быў створаны. У лютым 2004 года Мачульскі запрасіў мяне на працу і таму я добра ведаю, як «Мастацкая літаратура» нялёгка выходзіла з крызісу. Ужо ў 2004 годзе была выдадзена цудоўная кніга «Нота судьбы», прысвечаная Уладзіміру Мулявіну. З гэтай кнігі распачалася новая серыя «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». У дырэктарскім кабінеце Мачульскім, Праўдзіным і мною былі прыдуманы, а потым распрацаваны ўсім выдавецкім калектывам новыя серыі— «Проза ХХІ стагоддзя, «Паэзія ХХІ стагоддзя», «Залатое пяро», «Зямля мая», «Беларуская аўтарская казка», «Казкі ХХІ стагоддзя», «Беларусь музычная», «Мастакі Беларусі», «Беларусь мастацкая», «Нашы героі», «Наш сучаснік». У 2006 годзе на міжнароднай выставе выдавецтва атрымала «Золата Парыжа», а ў 2009 — Гран-пры Міжнароднага конкурсу за літаратурна-мастацкае выданне Л. Несцерчука «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны». Пры Мачульскім выдавецтва атрымала дыпломы імя Францыска Скарыны за кнігі «1418 дней Великой Отечественной войны: хронология событий», «Мама, маці, матуля…» і «Ніколі не забудзем».

За трынаццаць гадоў працы Мачульскім было падпісана да друку больш тысячы назваў кніг. Пры ім была адноўлена серыя «Школьная бібліятэка». Былі распачаты Збор твораў Уладзіміра Караткевіча ў 25-ці тамах і «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» ў 50. Словам, было зроблена шмат.

Пакінуўшы выдавецтва, Уладзіслаў Антонавіч, будучы ў нашым будынку, заўсёды заходзіў у «Мастацкую літаратуру». Ён радаваўся нашым новым поспехам і ганарыўся, што пасля сябе пакінуў паспяховы творчы калектыў. Два дні таму Уладзіслаў Мачульскі пакінуў гэты свет. Засталіся без яго старыя бацькі, трое дзяцей і жонка. Засталіся выдадзеныя кнігі, засталіся сябры і калегі. Яшчэ можна было яму жыць і жыць, працаваць і працаваць, але… Жыццё працягваецца».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам15

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар4

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

Прарасійскую блогерку Таццяну Манцян, якая часта з'яўляецца ў роліках беларускай прапаганды, у Расіі абвясцілі «экстрэмісткай»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць