Здарэнні1212

«Дырэктар заскокнуў на капот, а міліцыя мяне аб’ехала і — гудбай!» — як візіт у аўтасэрвіс скончыўся скандалам ВІДЭА

«99% задаволеных кліентаў!» — паведамляе сайт адной з мінскіх СТА. Аднак прадстаўнік таго 1% незадаволеных звярнуўся ў Рэдакцыю, каб распавесці займальную гісторыю сваіх узаемаадносін з рамонтнікамі.

12 красавіка ў мінчука Сяргея не завёўся яго «Субару Форэстэр».

«У сеціве я знайшоў рамонтнікаў. Патэлефанаваў, дамовіўся, іх эвакуатар прывёз мяне на сэрвіс у Сеніцу. Пакінуў аўто (як аказалася, зламаўся трос аўтаматычнай каробкі перадач). Мне яшчэ трэба было фарбаваць задні бампер і заднія дзверы, і майстар Андрэй Барысавіч угаварыў «абліць» аўто цалкам звонку, — распавёў Сяргей «Нашай Ніве». — 28 красавіка я прыехаў на сэрвіс, часткова аплаціў матэрыялы, дамовіліся, што верх мне пафарбуюць у срэбра (як быў), а ніз — у цёмна-шэры фірмовы колер.

Здаецца, усё ясна і зразумела. Але 6 мая, калі я прыехаў забіраць аўто, адразу кінулася, што ўнізе ўвесь пластык афарбаваны ў светла-блакітны колер. Акрамя таго, паламаных пластыкавых дэталяў і «касякоў» маса».

Сяргей сцвярджае, што дырэктар сэрвісу ўсе недахопы запісаў, па просьбе дырэктара ў рахунку кліент зрабіў пазнаку, што рэшта не аплочаная да ліквідацыі паводле акту.

Згодна з тым актам Сяргей працягваў ездзіць на машыне. 22 мая ён павінен быў прывезці яе на сервіс, каб выправілі недахопы, і праз тры дні — 25 мая — забраць.

«Але пару дзён таму стаў мне майстар названьваць, маўляў, трэба аплаціць слясарныя работы. Я 12 мая прыехаў, аплаціў, але пасля аплаты мяне проста не выпусцілі з СТА. Дырэктар пачаў патрабаваць, каб я аплаціў загадзя і малярныя работы. Я адмовіўся, — кажа Сяргей. — Тады на СТА зачынілі вароты і сказалі, што пакідаюць аўто ў сябе».

Было каля паловы на сёмую вечара. Сяргей выклікаў міліцыю. Але, па яго словах, нават калі прыехалі міліцыянты, дырэктар усё роўна адмаўляўся выпускаць машыну з сэрвіса.

«У выніку, пасля прыкладна трох гадзін перамоў супрацоўнікаў з дырэктарам, перад маёй машынай ўстаў дырэктар і не пусціў мяне. Пасля ён яшчэ скокнуў на капот і саскочыў з яго (калі яшчэ супрацоўнікі былі на тэрыторыі), а міліцыя мяне аб’ехала і — гудбай! — абураецца Сяргей. — Я зноў выклікаў міліцыю. У мясцовым РАУС па тэлефоне мне сказалі, каб я пакідаў аўто і вырашаў усё праз суд. Я паспрабаваў выехаць яшчэ раз, дык дырэктар біў мне ў бакавое шкло, свяціў мне ліхтаром. У выніку мяне падчапілі ззаду за трос і ўтрымлівалі, пакуль усе машыны з сэрвіса не з'ехалі.

Відэа з рэгістратара машыны Сяргея

Застаўся адзін вартаўнік і я ў машыне перад зачыненымі варотамі».

Сяргей ізноў выклікаў міліцыю. Каля 12 гадзін ночы другі раз прыехалі супрацоўнікі РАУС. «Я зноў напісаў заяву аб тым, што мяне фактычна сілай утрымлівалі і не давалі выехаць. Супрацоўнікі паскардзіліся, як мала ў іх правоў, што ім мяне шкада. А я ў 01.40 пабрыў дадому без машыны, якая належыць мне на правах уласнасці», — кажа Сяргей.

У сэрвісе, у сваю чаргу, абвінавачваюць кліента ў шантажы.

Майстар Андрэй Барысавіч, які займаўся машынай Сяргея, кажа, што той адмаўляўся плаціць, бо патрабаваў зніжку.

Атрымаць каментар дырэктара СТА пакуль не атрымалася.

Хто меў рацыю ў канфлікце, будзе вырашаць міліцыя.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць