Навука і тэхналогіі

Канферэнцыя «Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе» пройдзе ў Мінску 25—27 мая

Інстытут «Палітычная сфера» (Беларусь-Літва), Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі Калегіум, Інстытут ВКЛ (Літва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут гісторыі Літвы (Літва) запрашаюць усіх ахвотных на канферэнцыю «Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе», якая адбудзецца ў Мінску 25—27 мая 2017 года. Запрашаем зарэгістравацца для наведвання канферэнцыі ў якасці госця праз анлайн-форму (да 23 траўня).

Удзельнікаў і слухачоў чакае насычаная праграма. 

Праграма

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68

25 мая (чацвер)

18.30-20.30 Гатэль Crowne Plaza, вул. Кірава, 13

Публічная дыскусія: «Як зараз пісаць гісторыю сваёй краіны?», з удзелам Лукаша Адамскага (Польшча), Валянціна Голубева (Беларусь), Русціса Камунтавічуса (Літва), Івана Курыла (Расія).

26 мая (пятніца)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68

10.00-10.10. Адкрыццё канферэнцыі

10.10-11.30. Цэнтры і перыферыя: перагляд досведу дэмакратыі ва Усходняй Еўропе

Томаш Зарыцкі (Польшча). Ад камуністычнай да перыферыйнай еўрапейскай палітычнай сцэны: міжнародны кантэкст трансфармацыі польскай палітыкі (From a post-communist to a peripheral European political scene: international contexts of the transformation of Polish politics)

Лукаш Адамскі (Польшча). Мэты расійскай палітыкі ў дачыненні да Польшчы: да 2014 г. і пасля 2014 г. (О celach rosyjskiej polityki wobec Polski: do 2014 i po 2014 r.)

Андрэй Ягораў (Беларусь). Прасоўванне дэмакратыі ў краінах Усходняга Партнёрства: перспектывы і выклікі

11.30-12.00. Кава-паўза

12.00-13.30. «Свой шлях» дэмакратыі? Тлумачэнне беларускага выпадку

Пётр Рудкоўскі (Беларусь). Беларуская дзяржаўная ідэалогія пасля ўкраінска-расійскага канфлікту

Вадзім Смок (Беларусь). «Свой шлях» дэмакратыі: грамадзянская супольнасць у прамовах беларускіх вышэйшых дзяржаўных асобаў

Андрэй Вардамацкі (Беларусь). Кепскі настрой і попыт на рэформы: складаная траекторыя грамадскай думкі ў Беларусі

13.30-14.30. Абед

14.30-16.00. Дэмакратыя і беларуская замежная палітыка

Яўген Прэйгерман (Беларусь). Дэмакратыя як фактар беларускай знешняй палітыкі: неакласічны рэлістычны пункт погляду

Андрэй Казакевіч (Беларусь). Дэмакратыя і палітыка: разуменне прамоваў і рашэнняў прэзідэнтаў ЗША (1992-2016)

Зміцер Міцкевіч (Беларусь). Па-за дэмакратыяй: імідж Беларусі ў суседніх краінах

Аляксей Крывалап (Беларусь). «Рускі свет» у Беларусі: выклікі для віртуальнай інфармацыйнай прасторы

16.00-16.30. Кава-паўза

16.30-18.00. Грамадзянская ідэнтычнасць і гісторыя ў постамуністычных грамадствах

Богдан Цывіньскі (Польшча). Пабудова сапраўднай грамадзянскай свядомасці ў посткамуністычных грамадствах (Budowa prawdziwej świadomości obywatelskiej w społeczeństwach historycznie doświadczonych przez system komunistyczny)

Аляксей Крысенка (Украіна). Постсавецкая антрапалогія дзяржаўнага парадку ва Украіне: да і пасля «рэвалюцыі годнасці» (Постсоветская антропология государственного порядка в Украине: до и после Революции достоинства)

Іван Курылла (Расія). Прэзентызм, палітызацыя гісторыі і новыя ролі гісторыкаў (Презентизм, политизация истории и новые роли историков)

27 мая (субота)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68

10.00-11.30. Адукацыя, гісторыя, дэмакратыя і палітыка ва Усходняй Еўропе

Раса Чэпайцене (Літва). Наступствы неаліберальнай рэформы вышэйшай адукацыі Літвы: дэдэмакратызацыя акадэмічнага асяроддзя (Последствия неолиберальной реформы высшего образования Литвы: дедемократизация академической среды)

Русціс Камунтавічус (Літва). Гісторыя ў падручніках і крытычная гісторыя: адна ці дзве розныя гісторыі? (История в учебниках и критическая история: одна или две разные истории?)

Алег Дзярновіч (Беларусь). «Іншая Русь»: Вялікае Княства Літоўскае ў сучасным расійскім інструменталісцкім дыскурсе

Аляксей Ластоўскі (Беларусь). Курапаты ў кантэксце «палітыкі мёртвых цел»

11.30-12.00. Кава-паўза

12.00-13.00. Агульная дыскусія: «Адукацыя, гісторыя, дэмакратыя і палітыка ва Усходняй Еўропе»

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Прыём педыятра за 100 рублёў? Дактары тлумачаць, чаму такія грошы19

На патрэбы вызваленых палітвязняў сабралі 109 тысяч еўра5

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць