Свет33

Бэнксі адмовіўся ад раздачы карцін за голас супраць торы

Брытанскі вулічны мастак Бэнксі адклікаў сваю прапанову раздаць прынты свайго малюнка тым, хто прагаласуе на ўсеагульных выбарах у Брытаніі супраць Кансерватыўнай партыі.

Раней на сайце мастака з'явілася аб'ява, у якой жыхарам шасці выбарчых акругаў Брысталя прапаноўвалася атрымаць прынт малюнка з выявай дзяўчынкі і шарыка з брытанскім сцягам.

Для атрымання малюнка выбаршчыкам было неабходна адправіць мастаку фотакопію свайго выбарчага бюлетэня ў якасці доказу таго, што яны прагаласавалі супраць кансерватараў.

Пазней на сайце з'явілася паведамленне, у якім адзначаецца, што мастак атрымаў папярэджанне ад выбарчай камісіі і са шкадаваннем паведамляе, што вымушаны зачыніць сваю акцыю, так як яна была «непрадуманай і сумнеўнай з юрыдычнага пункту гледжання».

У панядзелак паліцыя графстваў Эйван і Самерсет заявіла, што правярае скаргі на прапанову Бэнксі.

У паліцыі нагадалі, што атрыманне выбаршчыкамі падарункаў у абмен на абавязацельства галасаваць за пэўнага кандыдата з'яўляецца злачынствам.

«Кожны, хто адгукаецца на прапанову атрымаць падарунак, рызыкуе трапіць пад следства», - гаворыцца ў паведамленні паліцыі.

Бэнксі - адзін з самых вядомых вулічных мастакоў Брытаніі. Яго асоба дагэтуль застаецца загадкай, сапраўднае імя мастака невядома.

Датэрміновыя выбары ў Брытаніі пройдуць 8 чэрвеня.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў11

ГрамадстваАбнаўляецца!11

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Затрымалі групу анархістаў14

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў11

ГрамадстваАбнаўляецца!11

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць