Эканоміка22

Прэзідэнцкая гаспадарка зменшылася ўдвая

Упраўленне справамі прэзідэнта пазбавілася найбуйнейшых вытворцаў малака, мяса і гародніны. Пра гэта паведамляе «Заўтра тваёй краіны». 

ААТ «Парахонскае», як і два іншыя найбуйнейшыя малочныя гаспадаркі краіны, перайшло са складу АК «Мачулішчы» ва ўласнасць Брэсцкай вобласці. Фота з сайта zautra.by

Найбуйнейшы аграхолдынг краіны «Агракамбінат «Мачулішчы», які ўваходзіць у склад Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, завяршыў перадачу большай часткі сваіх актываў дзяржаве — Брэсцкай і Віцебскай абласцям.

У выніку кіраўнік справамі Віктар Шэйман пазбавіўся трох найбуйнейшых вытворцаў малака ў Беларусі і гаспадарак, якія ўваходзяць у лік нацыянальных лідараў па вырошчванні птушкі, буйной рагатай жывёлы і гародніны.

Інфармацыю пра тое, што АК «Мачулішчы» па даручэнні прэзідэнта ўжо перадаў частку сваіх актываў ва ўласнасць вобласці, «Заўтра тваёй краіны» пацвердзілі ў Брэсцкім аблвыканкаме. На афіцыйным сайце прэзідэнцкага аграхолдынгу, які да мая гэтага года аб'ядноўваў 23 сельгаспрадпрыемствы, цяпер у яго структуры значыцца толькі дзесяць.

Рашэнне аб бязвыплатнай перадачы АК «Мачулішчы» ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь акцый 12 сельскагаспадарчых таварыстваў было прынята ў красавіку гэтага года. 11 з іх размешчаныя на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і адно — на Віцебшчыне.

У выніку пераразмеркавання актываў некалі найбуйнейшы сельскагаспадарчы холдынг краіны пазбавіўся перапрацоўчай вытворчасці — Пружанскага малочнага камбіната — і вялікай часткі сваёй сыравіннай малочнай базы.

Са складу АК «Мачулішчы» ва ўласнасць Брэсцкай вобласці перайшлі тры найбуйнейшыя малочныя гаспадаркі краіны. Па выніках 2016 года года ААТ «Ружаны-Агра» вырабілі 40,6 тыс. тон малака, ААТ «Жураўлінае» 35,7 тыс. тон, ААТ «Парахонскае» — 31,1 тыс. тон. Вобласці таксама дасталася гаспадарка «Пачапава» (11 тыс. тон малака), якая спецыялізуецца на ялавічыне, «Бацькаўшчына», якая ўваходзіць у першую дзясятку па вытворчасці бройлераў, ААТ «Камароўка», а таксама «Пінсксаўгасбуд», «СПМК-28», «Рэмбуд» і «Рыбгас «Палессе».

На Віцебшчыне АК «Мачулішчы» і УСП перасталі быць гаспадарамі найбуйнейшага цяплічнага камбіната рэгіёна — «Рудакова».

Цяпер з буйных сельгаспрадпрыемстваў у складзе холдынгу засталіся «Александрыйскае», «Васілішкі» і «Ціхінічы». У 2016 годзе яны вырабілі, адпаведна, 31 тыс., 36 тыс. і 25 тыс. тон малака. «Александрыйскае», да таго ж, яшчэ і адзін з найбуйнейшых у краіне вытворцаў свініны.

З чым звязаная неабходнасць такой рэарганізацыі холдынгу, не каментуюцца: крыніцы спасылаюцца на адпаведнае даручэнне прэзідэнта.

Стварэнне холдынгу «Мачулішчы» пачалося ў 2004 годзе пад эгідай Нацыянальнага банка і яго тагачаснага кіраўніка Пятра Пракаповіча. Планавалася прадаць гэты актыў стратэгічнаму інвестару за мільярд даляраў.

У 2013 годзе «Мачулішчы» перайшлі пад кантроль Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, якое ў тым жа годзе ўзначаліў Віктар Шэйман. Пры ім склад холдынгу падвоіўся. У яго структуру былі перададзеныя сельскагаспадарчыя актывы «Беларусбанка», Пружанскі малочны камбінат і іншыя прадпрыемствы.

Каментары2

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць