Свет88

Нарвегія рыхтуе забарону на паранджу ў навучальных установах

У Нарвегіі падрыхтаваны законапраект аб забароне нашэння жаночага адзення, якая закрывае твар, у дзіцячых садках, школах і універсітэтах. Забарона тлумачыцца тым, што падобнае адзенне абцяжарвае камунікацыю паміж выкладчыкамі і вучнямі, піша ВВС.

Getty

Пад забарону не патрапяць іншыя віды жаночага адзення, прынятага ў ісламе, — такія, напрыклад, як галаўныя хусткі.

Гэта першая падобная забарона ў скандынаўскіх краінах. Акрамя паранджы і нікаба заканадаўцы ўключылі ў пералік забароненых у адукацыйных установах галаўных убораў балаклавы і маскі.

Большасць нарвежскіх партый падтрымліваюць гэты законапраект, які, як чакаецца, будзе прыняты ў наступным годзе.

«Падобнае адзенне перашкаджае добрай камунікацыі, якая неабходная для таго, каб навучэнцы маглі атрымліваць якасную адукацыю», — гаворыцца ў заяве нарвежскага міністра адукацыі Торб'ёрна Ісаксена.

Выконваючы абавязкі міністра па справах іміграцыі і інтэграцыі Пер Сандберг заявіў, што магчымасць камунікаваць адно з адным — гэта фундаментальная каштоўнасць.

Рэгіянальныя ўлады ў Нарвегіі цяпер надзеленыя правам ўводзіць забарону на нікабы ў школах, аднак агульнанацыянальных правіл на гэты конт да гэтага часу не было.

У той жа час крытыкі аспрэчваюць неабходнасць увядзення такой меры, бо ісламскае адзенне, якое цалкам закрывае твар, не занадта шырока распаўсюджанае ў Нарвегіі.

«Ёсць вельмі, вельмі невялікая колькасць тых, хто носіць нікаб, так што ў кантэксце інтэграцыі гэта найменшая праблема», — заявіла ў інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі NRK Лінда Нор з няўрадавай арганізацыі Minotenk, што факусуецца на праблемах меншасцяў.

У пачатку гэтага года мусульманская арганізацыя «Ісламская рада Нарвегіі» справакавала скандал, узяўшы на працу прэс-сакратарку, якая носіць нікаб.

«Ісламская рада» — арганізацыя, якая існуе на грант урада Нарвегіі і закліканая ўмацоўваць міжрэлігійны дыялог, — трапіла пад агонь крытыкі з боку міністра культуры, мусульман-дэпутатаў нарвежскага парламента і іншых мусульманскіх аб'яднанняў.

Арганізацыя адпрэчыла гэтыя папрокі, заявіўшы, што Лэйла Хасік — найбольш адпаведная кандыдатура на пасаду кіраўніка аддзела па сувязях з грамадскасцю.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць