Грамадства

Прысуд «Тэрор-машыне» пакінулі без зменаў

Калегія Вярхоўнага cуда не задаволіла апэляцыйнай скаргі на прысуд Віцебскага абласнога суду жыхара Віцебску Станіслава Ганчарова, вядомага пад мянушкай «тэрор-машына».

Станіслаў Ганчароў, які ваяваў у зоне АТА ва Ўкраіне добраахвотнікам у палку «Азоў», быў арыштаваны па вяртаньні ў Беларусь у 2016 годзе і тут асуджаны на 7 гадоў пазбаўленьня волі. Маладога чалавека прызналі вінаватым у рабаўніцтве ў складзе групы, разьдзіманьні расавай і нацыянальнай варажасьці, захоўваньні парнаграфіі з мэтай распаўсюду праз інтэрнэт і злосным хуліганстве.

Прысуд Станіславу Ганчарову пакінулі бязь зьменаў.

Сёлета ў сакавіку разам са Станіславам Ганчаровым Віцебскі абласны суд асудзіў на тэрміны ад 1 году абмежаваньня волі да 6 гадоў пазбаўленьня волі яшчэ 7 юнакоў. Пра абскарджваньне прысудаў саўдзельнікамі Ганчарова невядома.

Пачынаючы з 2012 году, паводле праваахоўных органаў, Станіслаў Ганчароў быў лідэрам футбольнай фанацкай групоўкі, заклікаў да зьнявагі і зьбіваньня людзей неславянскай зьнешнасьці, сам удзельнічаў у гэтых дзеяньнях. Адзін з пацярпелых, 17-гадовы хлопец, расказаў на судзе пра падзеі, якія адбыліся ў Віцебску.

«Гэта адбылося на тэрыторыі каледжу. Пастралялі мне па нагах з пнэўматыкі. Яшчэ мяне прымушалі танцаваць, перадаваць прывітаньне Ўкраіне», — распавядаў пацярпелы. Між тым Станіслаў Ганчароў, паводле блізкіх да яго крыніц, віны на судзе не прызнаў.

Апэляцыю Станіслава Ганчарова Вярхоўны Суд разглядаў 16 чэрвеня. На апэляцыю прыяжджалі знаёмыя Станіслава Ганчарова зь Віцебску, але на разгляд скаргі іх не дапусьцілі. Судзьдзі спаслаліся на тое, што пасяджэньне ў Віцебскім абласным судзе было закрытым, таму і апэляцыйную скаргу таксама мусяць разглядаць за зачыненымі дзьвярыма.

Больш за год Станіслава Ганчарова ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА. Цяпер, калі лічыцца, што прысуд Ганчарову ўступіў у сілу, асуджанага накіруюць у адну з калёній (якую дакладна, невядома).

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве, арыштавалі 1,8 млн еўра на яе рахунках25

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве, арыштавалі 1,8 млн еўра на яе рахунках

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыйшоў новы сэрвіс таксі з Казахстана3

Праз дзеянні пасажыра збіўся рух некаторых цягнікоў Беларускай чыгункі

Пад Мінскам на месцы былога савецкага піянерлагера з’явіцца спа-гатэль1

Макс Корж аб'явіў пра канцэрт у Дзюсельдорфе5

У найбліжэйшы час перастануць працаваць паштовыя скрынкі tut.by15

Зборная Беларусі даведалася пра супернікаў у Лізе нацый2

Марына Зуева заняла шостае месца ў забегу на 5000 метраў1

Экс-генсак НАТА заклікаў еўрапейскія аўтазаводы выпускаць замест аўтамабіляў танкі3

Літоўскія мытнікі не далі ўвезці з Беларусі калекцыю савецкіх грошай. На іх — камуністычная сімволіка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве, арыштавалі 1,8 млн еўра на яе рахунках25

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве, арыштавалі 1,8 млн еўра на яе рахунках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць