Меркаванні22

Рычард Пайпс: Стратэгічная мэта Расіі — убіць клін між ЭС і ЗША

Гісторык, былы дарадца прэзыдэнта Рональда Рэйгана, кажа, што перамога Расеі над Грузіяй можа стацца і «Піравай перамогай», пры ўмове, «што Захад застанецца аб’яднаным і адрэагуе цьвёрда, ужываючы санкцыі».

На думку Рычарда Пайпса, Расея дасягнула ў Грузіі сэнсацыйнай перамогі, ствараючы тым самым небясьпечны прэцэдэнт ня толькі для былых савецкіх рэспублік, але і для былых камуністычных эўрапейскіх краінаў. Гісторык, былы дарадца прэзыдэнта Рональда Рэйгана, выказвае меркаваньне, што, нягледзячы на пратэсты ЗША і ЭС, Паўднёвая Асеція і Абхазія стануць дэ-факта «расейскімі пратэктаратамі» і што некаторыя краіны-сатэліты былога СССР саступяць прэсінгу і шантажу з боку Масквы і вернуцца ў сфэру ейнага ўплыву. Аднак ён сьцьвярджае таксама, што гэтая

перамога Расеі над Грузіяй можа стацца і «Піравай перамогай», пры ўмове, «што Захад застанецца аб’яднаным і адрэагуе цьвёрда, ужываючы санкцыі».

— Ці ня Грузія, уварваўшыся ў Асецію, справакавала Крэмль?

— Грузія зрабіла тактычную памылку, на мой погляд. Крэмль, які ствараў напружанасьць у рэгіёне, ужо шмат тыдняў таму быў змабілізаваны і гатовы да атакі. Грузія мела юрыдычнае і маральнае права рэагаваць. Чаго нельга сказаць пра Расею, дзеяньням якой няма апраўданьня. Гэта быў першы з шэрагу рухаў, якія Крэмль будзе шукаць магчымасьць зьдзейсьніць, каб зацьвердзіць уласны кантроль над суседнімі нацыямі.

— З мэтай рэканструяваць імпэрыю?

— Гаворка ідзе пра тое, каб аднавіць блёк у рэгіёне, які належыць былому СССР. Аднак я думаю таксама, што большая стратэгічная мэта — убіць клін між ЭС і ЗША і навязаць Эўропе ня толькі эканамічную, што адбываецца сёньня, напрыклад, з газам і нафтай, але і палітычную залежнасьць. Праблема ў тым, што вы, эўрапейцы, амаль заўсёды саступаеце. І чым больш вы саступаеце, тым больш агрэсіўным робіцца Пуцін. Пабачыце, што хутка і краіны Балтыі апынуцца пад прыцэлам. Вы павінны разумець, што ад гэтага залежыць вашая бясьпека.

— Як Захад мог бы паспрыяць ператварэньню Пуцінскай перамогі ў «Піраву»?

— Прымусіць яго заплаціць дарагую цану за грузінскую авантуру, каб не было жаданьня яе паўтарыць. Кандыдат ад рэспубліканцаў у Белы Дом Джон Маккейн, які вельмі крытычна ставіцца да Расеі, ужо агучыў магчымыя санкцыі. Гэта: спыненьне ўдзелу Расеі ў G8, забарона на ўступленьне ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю і г.д. Пуцін ужо страціў Польшчу, якая прыняла рашэньне разьмясьціць на сваёй тэрыторыі амэрыканскія супрацьракетныя ўстаноўкі, што таксама зьяўляецца адказам.

— Ці не сапсуе гэта нашыя адносіны з Масквой?

— Нашыя адносіны ўжо сапсаваныя непрымальнай акцыяй расейцаў. Няма неабходнасьці вяртацца да халоднай вайны, аднак у той самы час нельга заставацца бязьдзейнымі гледачамі, неабходна ўжываць санкцыі, нават сымбалічныя.

— Ці не запозна?— Думаю, што не. Будзе запозна, калі Эўропа прадэманструе сваю мяккацеласьць у нашым альянсе.

Пераклала з італьянскай NM паводле «Corriere delle Sera», 17 жніўня 2008

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу48

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант8

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

Салігорскі «Шахцёр» афіцыйна прызналі банкрутам3

З батанічнага саду ў Германіі скралі гіганцкую расліну, якая моцна смярдзіць падлай6

У Гомельскім цырку клоўн падчас выступлення праз неасцярожнасць пакалечыў мужчыну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму26

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць