Мова77

Стандартная клавіятура iPhone і iPad атрымае беларускую мову

У фінальнай вэрсіі мабільнай апэрацыйнай сыстэмы iOS 11 мае зьявіцца даступная па змаўчаньні беларуская раскладка клявіятуры.

У папярэдняй вэрсіі iOS 11, даступнай распрацоўнікам, беларуская раскладка ўжо ёсьць. Фінальная мае стаць даступнай карыстальнікам iPhone 5s і навейшых, iPad Air і навейшых увосень 2017 году.

У адной са свежых IOS11 beta з'явілася дэфолтная беларуская клавіятура.

У даступных сёньня вэрсіях iOS няма даступнай па змаўчаньні беларускай раскладкі клявіятуры, а пагатоў беларускамоўнага інтэрфэйсу. Але можна ўсталяваць беларускую клявіятуру ад староньніх распрацоўнікаў — такая магчымасьць зьявілася ў iOS 8, праз 7 год пасьля прэзэнтацыі першага iPhone.

Тым часам беларуская раскладка ёсьць у стандартных клявіятураў на Android і Windows Phone. Ад першай вэрсіі Windows Phone мела беларускую вэрсію інтэрфэйсу. Смартфоны на Android да нядаўняга часу мелі беларускі інтэрфэйс толькі ў асобных вытворцаў, якія самі распрацавалі пераклад, але ад 7-й вэрсіі Android беларускі інтэрфэйс стаў даступным па змаўчаньні.

Беларускія законы, адрозна, напрыклад, ад украінскіх ці казаскіх, не патрабуюць, каб інфармацыя аб прадукцыі, якая пастаўляецца на рынак, была на нацыянальнай мове або на ўсіх дзяржаўных мовах — дастаткова і расейскае. У беларускім заканадаўстве прапаноўвалі замацаваць норму, каб этыкеткі на таварах былі на абедзьвюх дзяржаўных мовах, але адпаведны законапраект прайшоў першае чытаньне ў Палаце прадстаўнікоў без такіх зьменаў — і цалкам верагодна, што закон будзе прыняты без уліку гэтай прапановы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Усе навіны →
Усе навіны

Журавіны — на морс, кітайскі вінаград — на дэсерт: што ўзяць на Камароўцы ў гэтыя выхадныя1

Створаны беларусам стартап панізіў акцыі Duolingo6

У Латвіі завялі крымінальную справу на мужчыну, які абражаў у цягніку ў Швейцарыі ўкраінска-беларускую сям'ю11

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?13

«Куды глядзіць санстанцыя?» У сталоўцы, дзе харчуюцца сляпыя людзі, прадаюць катлеты з сырым мясам10

У цягнік першага класа ў Германіі хтосьці падкінуў трох курэй. За інфармацыю абяцаюць 500 еўра5

За каву аштрафуюць? Як праходзяць рэйды на запраўках27

У Гродне 11‑гадовы школьнік згенераваў выяву бамжа на ложку ў кватэры — маці стрымгалоў кінулася дахаты і выклікала міліцыю6

У Мінску пачаўся фестываль шансону. Нявестка Лукашэнкі прывезла Шуфуцінскага38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць