Прыемнага адпачынку: тэмпература вады ў Крыме апусцілася да 9 градусаў. Чаму?
Карыстальнікі форумаў абмяркоўваюць рэзкае зніжэнне тэмпературы вады ў Чорным моры ля берагоў Крыма. У некаторых месцах яна апусцілася да 9°C.
Інтэрнэт-рэсурс watsen.info, які адлюстроўвае тэмпературу вады на пляжах Крыма, выдае наступны графік змянення тэмпературы вады за мінулы тыдзень у Фаросе:

Бачна, што ў ноч з 29 на 30 ліпеня сапраўды адбылося моцнае падзенне тэмпературы вады ад 25°C да амаль 9°C.
З чым гэта звязана?
Мяркуючы па ўсім, уся справа ў апвэлінгу.
Апвэлінг, або пад'ём, — гэта з'ява, калі больш халодныя глыбінныя воды акіяна ўздымаюцца да паверхні, замяшчаючы сабой добра прагрэтыя паверхневыя воды.

Часцей за ўсё апвэлінг назіраецца ля заходніх межаў мацерыкоў, але, як выключэнне, можа сустракацца ў любым раёне сусветнага акіяна. З'ява ёсць вельмі непрацяглай, але каб вада зноў добра прагрэлася, патрэбны некаторы час.
* * *
Нагадваем, што ўезд на тэрыторыю акупаванага Крыма праз іншыя дзяржавы супярэчыць законам Украіны. Трапляючы на тэрыторыю паўвострава праз Расію, вы можаце быць уключаныя ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд ва Украіну.
Каментары