Улада22

На кітайскі юань, зважай!

Нацбанк пачынае штодзённую каціроўку афіцыйнага курсу беларускага рубля да кітайскага юаня

Каціроўка афіцыйнага курсу беларускага рубля да нацыянальнай валюты Кітайскай Народнай Рэспублікі — юаня Рэнмінбі — з 1 верасня гэтага года будзе ажыццяўляцца ўжо не штомесяц, а штодзённа. Адпаведная пастанова прынята праўленнем Нацыянальнага банка.

У Нацбанку зазначаюць, што гэтае рашэнне прынята ў сувязі з пастаянным паглыбленнем апошнім часам двухбаковых гандлёва‑эканамічных адносінаў паміж дзвюма краінамі. Да таго ж паміж Народным банкам Кітая і Нацыянальным банкам Беларусі дасягнута дамоўленасць аб выкарыстанні юаня Рэнмінбі і беларускага рубля ў міжбанкаўскіх разліках.

Як паведамляў БелаПАН, пратакол аб намерах выкарыстоўваць у міжбанкаўскіх разліках нацыянальных валют — юаняў і беларускіх рублёў — быў падпісаны ў студзені гэтага года падчас візіту ў Мінск старшыні Народнага банка Кітая Чжоу Сяочуаня.

Бакі тады таксама абмеркавалі пытанні банкаўскай падтрымкі гандлёва‑эканамічных адносінаў дзвюх краін і ўключэння Беларуссю кітайскіх юаняў у разлік міжнародных рэзервовых актываў у нацыянальным вызначэнні.

Сёлета паслугу па абмене наяўных кітайскіх юаняў пачалі аказваць некаторыя беларускія камерцыйныя банкі.

Каментары2

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай53

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely14

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць