Спорт66

Лыжнік Сяргей Далідовіч сабраў праз краўдфандынг грошы на ўдзел ў Алімпіядзе

44-гадовы беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч сабраў 100% неабходнай сумы (30 тыс. рублёў) для ўдзелу ў Зімовых алімпійскіх гульнях, што пройдуць у лютым 2019 года ў Паўднёвай Карэі. Гэта будуць сёмыя Гульні спартоўца, які бярэ ў іх удзел ад 1994 года.

Пра гэта паведамляецца на платформе Talaka, дзе праводзіўся збор.

Па стане на 18:51 19 жніўня сабрана 30 275 рублёў, праект падтрымаў 121 чалавек, але ён яшчэ не скончаны. Да завяршэння кампаніі засталося 48 дзён.

«Так выйшла, што з-за розных абставінаў я не маю магчымасці трэніравацца з нацыянальнай зборнай. У нейкі момант нехта палічыў, што Далідовіч занадта стары для таго, каб заставацца найлепшым лыжнікам Беларусі. Мне здаецца, гэта несправядліва, калі мая галоўная віна — узрост. Гатовы даказаць на лыжні, што менавіта я варты прадстаўляць краіну на Алімпіядзе 2018», — пісаў некалькі дзён таму Сяргей, абвясціўшы збор грошай.

«Зараз я магу трэніравацца самастойна ў Раўбічах, пакуль з мяне не патрабуюць грошай за выкарыстанне спарткомплексу. Маёй спартыўнай пенсіі ў 350 рублёў хапае на транспартныя выдаткі і харчаванне. Аднак для таго, каб патрапіць на Алімпіяду, неабходна прыняць удзел у адборачных спаборніцтвах і прайсці зборы за мяжой. Па маіх падліках, падрыхтоўка на ўзроўні нацыянальнай зборнай абыйдзецца ў 30 тысяч рублёў. Гэтую суму неабходна сабраць да пачатку кастрычніка».

І вось грошы сабраныя.

Каментары6

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць