Грамадства2727

Лукашэнка: Усе мы сёння начальнікі, а заўтра — простыя людзі

president.gov.by

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, даючы згоду на прызначэнне новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, піша БелТА.

«Адзінае, па-народнаму скажу, — вы не павінны працаваць з губернатарамі і з іншымі па прынцыпе «ён — кіраўнік, а вы — дурань». Гэтага быць не павінна. Вы фактычна людзі, прызначаныя прэзідэнтам. Ніхто не можа вас ні адхіліць ад пасады, ні нейкімі іншымі пытаннямі займацца без дазволу прэзідэнта. Гэта значыць вы маеце салідныя індульгенцыі, саліднае прыкрыццё з боку прэзідэнта, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Але, вядома, і спагнанне з вас будзе адмысловае».

Ён таксама падкрэсліў неабходнасць быць вельмі акуратнымі ў вырашэнні пытанняў, якія закранаюць жыцці і лёсы людзей. «Усе мы сёння начальнікі, а заўтра - простыя людзі. Сто адсоткаў — ад вас да прэзідэнта — усе мы калісьці будзем простымі людзьмі. Трэба разумець і паважаць людзей, з якімі мы працуем. Але дысцыпліна і запытанне — гэта пытанне нумар адзін. Бо гэтага ў нас у краіне як раз не хапае», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну6

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну6

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць