Інтэрнэт і СМІ1515

Дырэктар канала, які шукае беларускамоўны кантэнт: «Вырас у СССР, гавару па-руску, але беларускамоўнае тэлебачанне мусіць сябе ідэнтыфікаваць»

Дэпутатка Алена Анісім заявіла, што аператары кабельнага тэлебачання маюць ідэю стварыць канал з беларускамоўным кантэнтам — мастацкія і дакументальныя фільмы і мультфільмы, навукова-папулярныя перадачы і іншае, як арыгінальна беларускае, так і ў перакладзе.

«Наша Ніва» знайшла прынамсі аднаго зацікаўленага чалавека — дырэктара канала «Светлае ТБ» Сяргея Білецкага.

Ён кажа, што Анісім магла штосьці не так зразумець, бо канкрэтна ягоны інтарэс — гэта не асобны канал, а напаўненне ўжо існага беларускім кантэнтам.

«Светлае ТБ» ужо цяпер транслююць кабельныя аператары. Білецкі не бярэцца ацэньваць сваю долю рынка, але кажа, што канал досыць папулярны ў параўнанні з канкурэнтамі: ён беларускі, прыватны.

Навошта Білецкаму гэта трэба?

«Я буду гаварыць па-руску, адразу кажу, бо беларускай мовай не валодаю так, каб гаварыць самому. Я вырас у СССР. А наш зварот да беларускамоўнага кантэнту звязаны з тым, што нашая пазіцыя такая: беларускае тэлебачанне мае мець беларускамоўную ідэнтыфікацыю. У які момант прыйшло ўсведамленне, я не ведаю. У нашых планах у сетцы вяшчання размяшчаць пакуль 20% беларускамоўнага кантэнту, які будзе апрацоўвацца рускімі субтытрамі, каб рускамоўны глядач мог успрымаць нашую спадчыну таксама. І гэта не супрацьпастаўленне рускай мове, гэта развіццё», — сказаў ён нам.

Фота з сайта «Светлае ТБ»

Але дырэктар дадае, што пакуль канкрэтных прапаноў ім не паступала — толькі прапановы супрацоўніцтва.

«А каб хтосьці прыйшоў і сказаў «вось, разгледзьце наш матэрыял для публікацыі», такога не было. Мы ж шукаем аўтарскія музычныя творы, напрыклад, было б вельмі цікава ўбачыць праграму пра людзей, якія зрабілі ўнёсак у развіццё і станаўленне нашай краіны: пра ўчора, пра сёння. На публіцыстыку ў нас няма ліцэнзіі, мы культурна-асветніцкі канал», — сказаў Сяргей Білецкі.

Ці будзе на канале самацэнзура?

«Хто б да нас ні звярнуўся, ёсць рэдкалегія па ўсіх пытаннях: ад зместу да гуку. Прадукт будзе падвергнуты самацэнзуры — нашаму бачанню тэлевізійнага працэса».

Пра памер аўтарскіх ганарараў на «Светлым» пакуль не кажуць: маўляў, у кожным выпадку будуць ацэньваць індывідуальна і чакаюць прапаноў.

Каментары15

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі86

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі86

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць