Меркаванні2222

Чуркі нярускія

«Грузін‑агрэсар» гучыць для мяне такім самым нонсэнсам, як «агрэсар‑беларус», як «чурка небеларускі» ці «чурка негрузінскі» (неасяцінскі, неэстонскі, немалдаўскі…). Чурка можа быць толькі нярускі. Піша Сяргей Дубавец.

    Чурка нярускі – кожны,
    незалежна ад нацыянальнасьці, хто не зьяўляецца носьбітам
    расейскай гардыні ці падсьпявалам такога носьбіта.
    Талковы славар В. Блізя

Гэта было 30 гадоў таму, пад Вільняй. У вайсковым лагеры палае кляновае лісьце зьлятала на земляны пляц, а на зьмену восені прыходзілі марозныя зімовыя дні… Піша Сяргей Дубавец.

Наш полк называўся Мінскім і таму штонабор сюды прысылалі 50 прызыўнікоў з Менску (у тым ліку й мяне). Столькі ж прысылалі й грузін. Чаму — ня ведаю.

Полк разьмяшчаўся ў горадзе, адразу за саборам Пятра і Паўла, у былым жаночым, казалі, манастыры. А каранцін мы праходзілі пад вёскаю Рудаміна. Дашчатыя баракі сталі першым выпрабаваньнем у мароз 34 градусы. Тонкія коўдры ня грэлі, таму, як толькі выключалі сьвятло, мы ўсе з абодвух ярусаў кідаліся да вешакоў, па бушлаты. Як толькі ўлягаліся, гучала каманда «пад’ём», і ўсе мусілі вяртаць бушлаты на ранейшае месца. Пасьля зноў гасла сьвятло, зноў усе беглі да вешакоў, зноў гучала каманда… Пакуль афіцэру не надакучвала ганяць нас, «зялёных». Памятаю, што ўсе гэтыя працэдуры разам з намі праходзілі нашы непасрэдныя камандзіры, сяржанты Абуладзэ і Геаргадзэ.

Але найбольшае ўражаньне з тых дзён засталося ад пляца. Беларусы (і я ў тым ліку) сходу пашыхаваліся ўзводам‑каробачкай і сходу пайшлі ў нагу. У гэтым не было нічога надзвычайнага. Мы ўжо шмат разоў маршавалі такім чынам і ў школе, і ў піянерскім лагеры, ледзьве не з дзіцячага садка, колькі сябе памяталі. Быццам «страявая» была ў крыві ў беларусаў. Нават дзіўна было, што нехта ня можа зрабіць такіх элементарных рэчаў.

Грузіны не маглі.

Аднак, уразіла ня тое, што гэты іншы народ (а я ўпершыню так твар у твар сустрэўся з іншым народам, бо колішнія паездкі ў Піцер у разьлік не бяру, там мы былі асабняком і не спаборнічалі ні з кім ні ў чым, а тут — міжволі спаборнічалі) ня ўмее «хадзіць», уразіла рэакцыя грузін на іхную, як мы лічылі, паразу.

Неўзабаве абвясьцілі перакур. Наш узвод курыў па гэтым баку пляцу, іхны — па тым. Мы пад сваімі клёнамі, яны пад сваімі. Ніхто з нас не пачаў пыхліва выхваляцца здольнасьцямі беларусаў, ніхто не прамовіў «чарнажопыя» і «чуркі» (мабыць, іншага выхаваньня падабралася менская каманда). Проста, адчувалі, што ў іх нешта ня ладзіцца, і хутчэй суперажывалі, чым злараднічалі. Дапускаю, што мы зусім не зьдзівілі грузін сваім страявым «майстэрствам». Затое зьдзівілі нас яны.

Яны плакалі. Усе разам, пяцьдзясят дзецюкоў.

Я думаю, што трэба было, каб заплакалі мы? Каб на нас накрычалі? Але ніхто не крычаў. Іншыя пакараньні, найперш фізічныя, я ведаю, ніколі б не зьбілі на сьлёзы 50 беларускіх хлопцаў. А грузіны плакалі. І мы спачувалі ім яшчэ больш. Толькі да пэўнага моманту. Бо адбылося тое, што канчаткова зьбіла нас з тропу.

Праз плач у іх прабіўся сьпеў. Яны сьпявалі! І сьпявалі так, як гэта ўмеюць толькі грузінскія мужчыны. Ня важна, маладыя ці старыя, вучаныя ці нявучаныя. Пад жоўтымі падвіленскімі клёнамі іх сьпеў гучаў як арган.

Пасьля я нават вывучыў гэтую песьню. Дэлі‑дэлі‑дэласа дэлі‑дэлі‑дэлі‑дэласа ір чэр нікўар дэласа… Але тады, у курылцы на тым баку пляца мы раптам зразумелі, што «хадзіць» то грузіны навучацца, і так яно й было, а вось мы сьпяваць так, як яны, — не. І гэта таксама зацьверджана часам.

Потым была супольная служба і супольнае жыцьцё. Я бачыў мноства людзей добрых і людзей крывых, бачыў падступных, жорсткіх, нахабных, усякіх. Але «грузін‑агрэсар» гучыць для мяне такім самым нонсэнсам, як «агрэсар‑беларус», як «чурка небеларускі» ці «чурка негрузінскі» (неасяцінскі, неэстонскі, немалдаўскі…). Чурка можа быць толькі нярускі. І толькі — неагрэсар. Мы бываем дурныя, нават шалёныя, мы можам выконваць злачынныя загады, але мы не агрэсары, бо мы ад прыроды ўмеем нешта рабіць разам. Мы? Ну, хоць бы «хадзіць». Яны? Ну, хоць бы сьпяваць.

Сяргей Дубавец, naviny.by

Каментары22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць