Здарэнні44

Таксіст убачыў, як мужчына ў цемры цягне дзяўчыну — што вядома пра забойства студэнткі БДЭУ

Цела дзяўчыны знайшлі на вуліцы Васняцова ў Мінску, за кіламетр ад Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

«Па дадзеных следства, 5 кастрычніка каля 22:00 кіроўца таксі, праязджаючы міма, заўважыў, як па вуліцы ідзе мужчына і цягне дзяўчыну. Калі таксіст спыніўся, мужчына збег, пакінуўшы цела на зямлі. Відавочца ўбачыў, што дзяўчына не падае прыкмет жыцця і паведаміў пра здарэнне ў праваахоўныя органы і хуткую дапамогу», — паведамляе Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік СК.

Неўзабаве затрымалі падазраванага. Гэта 21-гадовы беспрацоўны ўраджэнец Ашмянскага раёна.

У самім універсітэце дакладнай інфармацыі няма. Студэнты і выкладчыкі кажуць, што чулі пра здарэнне, але не ведаюць ані дзе дакладна знайшлі цела, ані хто яго знайшоў.

Пакуль што яны дзеляцца чуткамі.

«Яе страшэнна збілі, увесь твар быў збіты», — кажуць адны. «Яе абрабавалі, нічога ў кішэнях не было, ані грошай, ані дакументаў», — кажуць іншыя. Ля самога канала гуляюць некалькі дзяўчат. Кажуць, адмыслова прыйшлі паглядзець на канал, калі пачулі пра забойства.

Акрамя таго, у карпусах вісяць аб'явы з заклікамі быць асцярожнымі.

Вядома, што забітую дзяўчыну звалі Алеся Буцько. Ёй быў 21 год. Алеся родам з Гомельскай вобласці, але апошнім часам жыла ў Мінску. Працавала ў адным з аддзяленняў «Беларусбанку» і вучылася на завочным у БДЭУ на ўлікова-эканамічным факультэце.

«Падрабязнасцяў здарэння мы і самі не ведаем. Што Алеся магла рабіць ля корпуса, я вам не скажу. На цяперашні момант сесіі ў завочнікаў няма. Можа, яна прыязджала па сваіх справах, можа, жыла недзе побач», — распавяла «Нашай Ніве» Вольга Смалякова, намесніца дэкана, якая адказвае за працу з завочнікамі.

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»6

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале вайскоўцы часткова ўзялі пад кантроль Катманду, каб прадухіліць новыя беспарадкі

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў23

У Вільні вялікі пажар на газасховішчы, эвакуююць жыхароў радыусам 1 км4

Пасадзілі дырэктара «Мінскаблдарбуда»3

Беларусцы Волі Дземцы, якая папулярызуе беларускую культуру ў ЗША, зноў патрэбна дапамога2

«Мінсктранс» адмяняе некалькі рэйсаў у Варшаву

Дзяўчына, якую хлопец выкінуў з балкона: Я тыдзень дома не з’яўлялася, баялася яго4

У Крупках просты будаўнік на абедзе пранізліва сыграў на піяніна і сабраў мільён праглядаў ВІДЭА4

Малдова высылае супрацоўніка беларускага пасольства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»6

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць