Грамадства106106

«Духі, вешайцеся!»: ФОТЫ дзядухі ў вайсковай часці ў Барысаве 

«Духі, вешайцеся!» — ужо ўстойлівы выраз, які ўзнік у часы СССР у войску. Калі абагульняць, то гэта каманда старшага афіцэрскага складу малодшаму да актыўных дзеянняў па падпарадкаванні. Спектр каманд, як вы разумееце, можа быць шырокі. Не буду доўга распісваць пра іерархію ў закрытым мужчынскім калектыве, пра традыцыі дзедаўшчыны і яе каштоўнасці можна прачытаць тут.

Агульны стан беларускага войска апошніх гадоў можна глянуць у невялікім фотапраекце тут. Я толькі пакажу некалькі задакументаваных прыкладаў гвалту ў сістэме беларускай тэрміновай службы. Здымкі я праводзіў у 2010 годзе падчас сваёй службы ў войсках сувязі ў Барысаве. Не прэтэндую на рэпрэзентатыўнасць і строгую адпаведнасць нормам у іншых частках, але вы не паставіце пад сумнеў дакументальнасць гэтых фота. У здымках я спрабаваў быць максімальна карэктным, таму візуальнымі сродкамі перадаецца больш атмасфера дзедаўшчыны, чым канкрэтныя эпізоды. Некаторыя здымкі публікуюцца ўпершыню.

1. Форма. Маладыя салдаты атрымліваюць форму на складзе ў вайсковай частцы ў Барысаве. Ад гэтага моманту і з'яўляецца іерархія ў войску. Салдаты другога ці трэцяга перыяду службы дазваляюць хадзіць сабе ў выцвілай форме з расшпіленымі верхнімі гузікамі. Знешні выгляд рэгламентуецца па перыядах службы.

2. Казарма. Да прысягі навабранцы жывуць асобна пад кіраўніцтвам сяржантаў старэйшай службы. Кантроль афіцэрскага складу там мінімальны. Тут і пачынаецца першы досвед «выхавання». На фота — момант адпрацоўкі каманды «45 секунд, адбой!». За гэты час усе салдаты мусяць распрануцца і легчы ў ложкі. Калі гэта трэніруецца 1—2 разы перад сном, то, можа, і няблага. Але заняткі могуць працягвацца пасля адбою яшчэ з гадзіну…

3. Парадак. Зразумела, што маладыя байцы мусяць прывучацца да аднастайнага парадку ў казарме. Таму ложкі сяржантаў, а пасля і «дзядоў» у казарме рассцілаюць і засцілаюць толькі яны.

4. Праца. Чацвёра дзядоў назіраюць за працай трох маладых салдат. Маладыя працуюць заўсёды больш за астатніх, гэта тычыцца ўсяго, што адбываецца падчас службы.

5. Цыгарэты. Моцны інструмент таваразвароту, уплыву і кантролю. У «маладых» цыгарэты мусяць быць заўсёды, выдавацца «старэйшым» па першай просьбе. Калі цыгарэты шукаюцца дужа доўга, то можна забараніць паліць усяму маладому прызыву. На фота якраз гэты момант — навабранцы едуць з лазні ў Пячах і «пакараныя» забаронай на паленне на 3 дні.

6. Іерархія. Яна праяўляецца не толькі ў форме. Навабранцы мусяць мыцца ў асобнай частцы лазні, стаяць у першых шэрагах, быць апошнімі ў чарзе ў сталоўку і гэтак далей.

7. Фішка. Малады жаўнер у вайсковай частцы ў Барысаве пільнуе ўваход у казарму, пакуль стараслужачыя п'юць піва ў «капцёрцы», 12 гадзін ночы. Так пільнаваць можна па гадзіне-дзве ці мяняцца з якім-небудзь іншым «маладым».

8. Фізічны гвалт. Не шырока распаўсюджаны, бо пакідае сляды на целе. Але часам дзейсны метад, каб кантраляваць асобу. «Ласі», «шчаглы», «фанеры», «тармазы» — усё гэта зрэдчас адпрацоўваецца і «прапісваецца». Часам з жорсткім мужчынскім гумарам, але гвалт ёсць гвалт.

9. Бяссонніца. «Дзядулі» будзяць маладых у казарме. Барысаў, зіма 2010. Развіццё падзей залежыць ад эмацыйнага стану стараслужачых — могуць пашыхтаваць у шэрагі, прызначыць фізкультхвілінку і гэтак далей. Заснуць можна глыбокай ноччу пасля 2 гадзін.

10. «На локці, сланяра!». Дысцыплінарная каманда для маладых жаўнераў у войску. Педагагічны інструмент у любой сітуацыі — не прынеслі цыгарэт, не прыбралі ў казарме і сяржанты атрымалі вымову ад «шакалаў» (афіцэрскі склад вайсковай часткі ці кантрактнікі). Усё маладое папаўненне становіцца ва ўпор на падлозе і не дакранаецца жыватом падлогі па 10—20 хвілін. Пасля дэмбелю я ўжо даведаўся, што ў цывільным жыцці гэта модны інструмент аматара здаровага ладу жыцця — планка. 

11. «Абшчак», «даляшка» і г.д. У выходныя дні бацькі прызыўнікоў наведваюць іх у частках. Ежу і гасцінцы малады жаўнер мусіць ужываць толькі з бацькамі. Палова «пайкі» ад бацькоў аддаецца дзядам. Харчавацца звыш нормы ў сталоўцы забаронена першыя месяцы службы. За піражок ці халву са сталоўскага шапіку могуць даць з'есці буханку чэрствага хлебу, пакуль твае маладыя калегі стаяць на локцях — непрыемна ў гэтым момант усім.

Каментары106

Цяпер чытаюць

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу спынілі2

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу спынілі

Усе навіны →
Усе навіны

Вольга Сямашка прыняла рашэнне прыпыніць супрацу з беларускімі праектамі11

«Трэба адштурхнуцца ад дна, але гэтага штуршка не адбываецца». На змаганне з падзяжом жывёлы выйшаў генерал Караеў7

Расійскія войскі маюць поспехі на Сумшчыне

Лукашэнка заявіў, што падзеж жывёлы ў Беларусі дасягнуў «гістарычнага максімуму»16

«Стрэл у спіну». Расія абвінаваціла Сербію ў пастаўцы боепрыпасаў Украіне1

У Парк высокіх тэхналогій прызначылі новага дырэктара1

Адышка ў Лукашэнкі цяпер ужо і калі ён гаворыць седзячы ВІДЭАФАКТ10

Матч футбольнай зборнай з-за кепскага стану поля перанеслі са стадыёна «Дынама» ў Барысаў

У Радуні на аўкцыёне прадалі будынак старой ешывы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу спынілі2

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу спынілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць