Свет2222

Венесуэле прагназуюць хуткі дэфолт. У самыя бліжэйшыя тыдні

Мадура дэманструе новую купюру ў 100 тысяч балівараў

Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's (S & P) у пятніцу, 3 лістапада, панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Венесуэлы з ССС- да СС у чаканні імавернага дэфолту. За некалькі гадзін да гэтага іншае рэйтынгавае агенцтва - Fitch прыняло аналагічнае рашэнне, знізіўшы доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Венесуэлы з СС да С і таксама заявіўшы аб высокай імавернасці дэфолту ў краіне, паведамляе Deutsche Welle.

Раней у той жа дзень ўлады ў Каракасе запрасілі замежных крэдытораў на сустрэчу 13 лістапада для перамоваў аб рэструктурызацыі знешняга доўгу. Яго сума дасягнула прыкладна 155 млрд даляраў.

2 лістапада прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што перамовы па рэструктурызацыі знешняга доўгу можна будзе пачаць, як толькі ўрад краіны верне доўг дзяржаўнай нафтагазавай кампаніі PDVSA памерам 1,2 млрд даляраў (1 млрд еўра). Чакаецца, што гэта адбудзецца на працягу некалькіх дзён. Акрамя таго, Каракасу пагражаюць іншыя шматмільённыя выплаты па вонкавым абавязку да канца 2017 года, а таксама мільярдныя - у 2018 годзе, падкрэсліла агенцтва Fitch.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку1

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Сон ці фізічныя практыкаванні: што важней, калі не хапае часу на ўсё?

У Зямлі ёсць хвост, які цягнецца як мінімум на 2 мільёны кіламетраў2

«Польшча ўжо не тая». Беларусы, якія доўга не ездзілі на закупы, здзівіліся цэнам і новым правілам30

Сабаленка адказала, ці збіраецца яна пераходзіць з беларускага пад іншы сцяг12

Яшчэ адна краіна адмовілася ўдзельнічаць у Еўрабачанні-20264

У Данецку паставілі помнік загінуламу за «рускі свет» сыну намесніцы дырэктара ЦРУ3

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым7

У Магілёве ўзяліся папулярызаваць асянікі. Што гэта такое?1

У Іспаніі затрымалі трох беларусаў, падазраваных ва ўгонах аўтамабіляў. У іх была своеасаблівая схема1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку1

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць