Улада1717

Макей у Брусэлі: Базавае пагадненне аб партнёрстве Беларусі з ЕС рана ці позна будзе

Фота Змітра Лукашука, Еўрарадыё

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам рана ці позна будзе, гэтаму нічога не перашкаджае і ўсе бакі разумеюць, што пагадненне трэба заключыць. Пра гэта перад пачаткам саміта Усходняга партнёрства ў Брусэлі заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, паведамляе Tut.by.

— Я перакананы, што новае пагадненне паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе і будзе рана ці позна. Мы з нашымі еўрапейскімі партнёрамі працуем над гэтым, — сказаў Макей. — Гэтаму нічога не перашкаджае, трэба рухацца паступова. Трэба рабіць тыя крокі, якія кожны з бакоў павінен зрабіць. Разуменне, што гэта пагадненне трэба заключыць, мне здаецца, ёсць.

Пытанні ядзернай бяспекі ў аспекце будаўніцтва беларускай АЭС, пра які ўвесь час нагадвае ЕС як пра адно з прыярытэтных пытанняў для пашырэння супрацоўніцтва з Беларуссю, краіны Еўропы ўспрымаюць па-рознаму, але беларускі бок гатовы абмяркоўваць іх адкрыта.

— ЕС глядзіць на гэтае пытанне па-рознаму, але мы супрацоўнічаем сёння з ЕС і мы адкрытыя да супрацоўніцтва. Больш за тое: мы маглі не праводзіць стрэс-тэсты, нягледзячы на патрабаванне Еўракамісіі, але правялі, таму што самі вырашылі гэта зрабіць, — заявіў Уладзімір Макей.

Кіраўнік МЗС таксама расказаў, што ў час саміта беларуская дэлегацыя плануе ў тым ліку абмеркаваць мемарандум аб прыярытэтах партнёрства.

***

Усходняе партнёрства — праект Еўрапейскага саюза, які мае асноўны заяўленай мэтай развіццё інтэграцыйных сувязяў Еўрасаюза з шасцю краінамі былога СССР: Украінай, Малдовай, Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй і Беларуссю. У гэтым годзе саміт праходзіць у Бруселі.

У гэтым годзе ўпершыню запрашэнне ў Брусэль на саміт Усходняга партнёрства, якое накіравана ў Беларусь, было адрасавана непасрэдна Аляксандру Лукашэнку. Але прадстаўляць нашу краіну ў бельгійскую сталіцу паехаў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны14

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely13

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны14

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць