Як выглядае самы вялікі ў свеце літый-іённы акумулятар, які пабудавалі ў Аўстраліі
У чэрвені 2017 года сузаснавальнік і кіраўнік амерыканскай кампаніі «Тэсла» Ілан Маск выйграў тэндар на будаўніцтва ў Аўстраліі найбуйнейшага ў свеце літый-іённага акумулятара. Пры гэтым Маск заявіў, што калі не здолее завяршыць будаўніцтва гэтага акумулятара за 100 дзён, кампанія цалкам возьме выдаткі на сябе. Тым не менш укласціся ў тэрміны ўдалося.

Мэтай будаўніцтва такога буйнога энергасховішча стала патрэба аднаго з рэгіёнаў Аўстраліі захоўваць энергію, якую выпрацоўвае аўстралійскі парк ветраных электрастанцый Hornsdale. За 100 дзён трэба было пабудаваць акумулятар на 100 мегават-гадзін. Як Маск і абяцаў, ён арганізаваў будаўніцтва такім чынам, што уклаўся ў адведзеныя тэрміны і дапамог ўраду Аўстраліі вырашыць частку яе энергетычных праблем.
Кошт будаўніцтва гіганцкай батарэі склаў каля 50 мільёнаў даляраў.
Каментары