Навука і тэхналогіі66

Samsung распрацавала графенавыя акумулятары, якія зараджаюцца ў пяць разоў хутчэй. Што гэта?

Спецыялісты даследчага падраздзялення Samsung прыдумалі, як павысіць ёмістасць літый-іённых акумулятараў з дапамогай графену і ў разы павялічыць хуткасць зарадкі.

Для паляпшэння характарыстык акумулятара даследчыкі Samsung прапануюць пакрываць катод так званымі графенавымі шарыкамі, якія нагадваюць па структуры папкорн і вырошчваюцца на наначасціцах аксіду крэмнія.

«Графенавыя шарыкі»

Графен праводзіць электрычнасць у 140 разоў лепш за крэмній, што дазваляе паскорыць зарадку акумулятараў у пяць разоў. Навукоўцы дадаюць, што ёмістасць новых батарэй будзе на 45% вышэйшай у параўнанні з існуючымі рашэннямі.

Тэхналогія можа зрабіць рэвалюцыю і ў электрамабілебудаванні, значна павялічыўшы працягласць хода электрамабіля на адным зарадзе.

Тым часам кітайскі стартап WPG ужо прадае партатыўныя графенавыя акумулятары, праўда, замест першапачаткова заяўленых 10 хвілін, поўная зарадка мадэлі на 5000 мАг займае 15 хвілін, а ў выпадку з версіяй на 10 000 мАг — паўгадзіны. Кошты ў Кітаі складаюць каля $40 і $60 адпаведна, што на тле іншых мадэляў выглядае досыць дорага.

Графен — мадыфікацыя вугляроду ў форме пластоў таўшчынёй у адзін атам, размешчаных у выглядзе сота-падобнай рашоткі.

Графен можна ўявіць як адну плоскасць графіту, аддзеленую ад аб'ёмнага крышталя. Графен валодае вялікай механічнай жорсткасцю, рэкордна вялікаю цеплаправоднасцю і разглядаецца як самы перспектыўны матэрыял для выкарыстання ў нанаэлектроніцы будучыні.

Мадэль крышталічнае рашоткі графену

Каментары6

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны12

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely13

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны12

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць