Грамадства4040

«Не думала, што так станецца»: Алена Анісім звярнулася да грамадскасці з просьбай аб дапамозе ТБМ

Старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім змясціла ў сваім фэйсбуку зварот да грамадскасці з просьбай аб дапамозе. 

«Не думала, што так станецца. Але сітуацыя змушае звярнуцца наўпрост да ўсіх, хто падтрымлівае дзейнасць ТБМ і жадае рэальна пашыраць прастору беларускай мовы ў сферы адукацыі, інфармацыйным вяшчанні. Як вы ведаеце, наша арганізацыя не мае ніякіх палёгкаў адносна аплаты арэнды памяшкання і камунальных паслугаў, якая разам на сённяшні дзень складае крыху больш за 2000 рублёў», — зазначае яна.

Алена Анісім звяртае ўвагу, што ТБМ вядзе даволі вялікую разнастайную дзейнасць: «у нас на сядзібе адбываюцца заняткі па навучанні польскай мове праз беларускую, а таксама курсы ўкраінскай мовы. Мы даем магчымасць праводзіць выставы мастакоў, ладзіць прэзентацыі кніг, сустрэчы з пісьменнікамі. У нас ёсць яшчэ шмат задум і ідэй, якія хацелася б рэалізаваць на працягу 2018 і наступных гадоў».

Але ў нас вельмі востра паўстала фінансавае пытанне. Мы спрабавалі яго вырашыць перад з’ездам, звярталіся і да прадпрымальнікаў, і да кіраўнікоў банкаў, прадпрыемстваў. На жаль, падтрымалі нас толькі некаторыя асобы, што дазволіла годна правесці з’езд.

«Разумею, што клопатаў і выдаткаў напярэдадні зімовых святаў ва ўсіх хапае. Я і сама маю адпаведныя дабрачынныя абавязкі як дэпутат сваёй акругі. І таму спадзяюся, што знойдзецца дастаткова шмат людзей, хто зможа пералічыць няхай сабе і не вельмі вялікую суму — 10 рублёў (нехта менш, нехта і больш). І мы ў Новым годзе будзем пашыраць сваю дзейнасць і па стварэнні сучаснага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання ў Беларусі і ажыццяўляць новыя ідэі і ініцыятывы. Пералічыць сродкі можна любым з указаных спосабаў», — зазначае старшыня ТБМ.

Алена Анісім просіць накіроўваць ахвяраванні на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Аддзяленні № 539 ААТ «Белінвестбанка» IBAN - BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк. Або праз АРІП.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць