Грамадства2424

Распаўсюджваецца петыцыя з патрабаваннем выкарыстоўваць беларускую мову ў Нацыянальным аэрапорце

«Нягледзячы на некалькі зваротаў грамадзян, кіраўніцтва РУП «Нацыянальны аэрапорт «Мінск» па-ранейшаму адмаўляецца ўжываць дзяржаўную беларускую мову на інфармацыйных шыльдах і ў раскладзе рэйсаў», — гаворыцца ў петыцыі, што запушчаная на сайце Petitions.by.

«Нацыянальны аэрапорт «Мінск» з’яўляецца галоўнай паветранай брамай Рэспублікі Беларусь. Гэта знакавае месца, якое сустракае і праважае ў дарогу грамадзян Беларусі, па якім многія замежнікі робяць сваё першае ўражанне аб нашай краіне і яе культуры, — пішуць у петыцыі. — Важным аспектам працы аэрапорта з’яўляецца інфармаванне яго наведвальнікаў праз шыльды і электронныя табло. Пры гэтым на сённяшні дзень на інфармацыйных шыльдах Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», а таксама ў электронным раскладзе рэйсаў адсутнічае дзяржаўная беларуская мова, родная мова большасці жыхароў краіны».

Аўтары петыцыі пішуць: «У 2015—2016 годзе ініцыятыўная група грамадзян двойчы звярталася да кіраўніцтва РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» з прапановай змяшчаць на інфармацыйных шыльдах надпісы ў тым ліку і на беларускай мове. 

На першы са зваротаў Адміністрацыя РУП адказала, што яна «прыкладае максімум намаганняў па пашырэнні тэхнiчных магчымасцяў i пошуку фінансавых сродкаў, якія б дазвалялі размяшчаць iнфарамацыю на трох i больш мовах». На другі зварот (дасланы 26 жніўня 2016 г.) быў атрыманы адказ, маўляў, даданне трэцяй мовы ў бліжэйшы час не плануецца.

Аднак увосень 2017 года ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» ў электронным раскладзе рэйсаў і ў шыльдах надпісы пачалі дублявацца на кітайскай мове, што сведчыць аб наяўнасці як тэхнічных, так і фінансавых магчымасцяў пашырыць спіс моваў на шыльдах і на табло.

Восенню 2017 года ў прэсе былі апублікаваныя вашыя каментары адносна ігнаравання Нацыцянальным аэрапортам моўных правоў жыхароў Беларусі. Маўляў, «інфармацыя на беларускай мове не перадаецца, каб яна не скажалася». Па-першае, гэта выказванне не падмацавана аніякімі вынікамі аб’ектыўных даследаванняў, якія б пацвярджалі наяўнасць скажэнняў. 

Па-другое, айчынны і замежны досвед сведчаць аб шматгадовым паспяховым выкарыстанні некалькіх дзяржаўных моў у паведамленнях на транспарце. У якасці айчыннага прыкладу можна прывесці Мінскі метрапалітэн. У міжнародным аэрапорце сталіцы Канады «Мак-Дональд — Карцье» пісьмовыя паведамеленні (у тым ліку і інтэрнэт-старонка) зробленыя на дзвюх дзяржаўных мовах краіны: англійскай і французскай. 

Вы таксама адзначаце, што «руская мова, у адрозненне ад беларускай, гэта адна з моў, якія прынятыя ў свеце як міжнародныя. Але, па-першае, беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь, а айчыннае заканадаўства не ўтрымлівае палажэнняў, якія б давалі мовам, якія вы называеце «прынятымі у свеце як міжнародныя», перавагі над дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў петыцыі. 

«У адмове кіраўніцтва РУП Нацыянальны аэрапорт «Мінск» выкарыстоўваць беларускую мову на шыльдах і ў раскладзе рэйсаў прасочваецца супярэчнасць з дзяржаўнай палітыкай ў сферы культуры, якая разглядае беларускую мову як каштоўнасць. У пазіцыі кіраўніцтва РУП адносна беларускай мовы не заўважаецца належнай павагі да нацыянальнай мовы беларускага народа. 

Мы прапануем вам у найбліжэйшы час ліквідаваць супярэчнасці стаўлення РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» да палажэнняў айчыннага заканадаўства.

Мы просім вас змясціць на ўсіх інфармацыйных шыльдах, а таксама на электронных і іншых табло адпаведныя тэксты на беларускай мове і зрабіць беларускамоўную версію інтэрнэт-старонкі вашага прадпрыемства», — гаворыцца ў петыцыі.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць4

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі64

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць