На парлямэнцкіх выбарах будзе шаснаццаць безальтэрнатыўных акругаў. Прычым, сем зь іх на Гарадзеншчыне. Да ранейшых дадалася Івейская.
На парлямэнцкіх выбарах будзе шаснаццаць безальтэрнатыўных акругаў. Прычым, сем зь іх на Гарадзеншчыне.
Чарговае зьняцьцё кандыдату зафіксаванае ў Івейскай акрузе. У ЦВК паступіла вусная заява дзейснага дэпутата палаты Ўладзімера Баршчова аб выхадзе з выбарчай гонкі. Такім чынам, адзіным кандыдатам па гэтай акрузе засталася намесьніца старшыні Ашмянскага гарвыканкаму Валянціна Лузына.
Таксама безальтэрнатыўнымі зьяўляюцца: Івацэвіцкая, Пінская вясковая, Віцебская Горкаўская, Наваполацкая, Рагачоўская, Ваўкавыская, Лідзкая, Мастоўская, Наваградзкая, Смаргонская, Шчучынская, Барысаўская вясковая, Маладэчанская вясковая і Нясьвіская акругі.
Каментары