Свет33

Раскрытыя падрабязнасці катаванняў шведскай журналісткі перад забойствам на падлодцы

Дацкі вынаходнік Петэр Мадсэн здзекаваўся са шведскай журналісткі Кім Вал перад тым, як забіць яе. Пра гэта гаворыцца ў абвінаваўчым дакуменце, апублікаваным у аўторак, 23 студзеня, паведамляе Reuters.

На думку пракурораў, мужчына старанна спланаваў сваё злачынства. Ён звязаў Валь, калі яна была жывая, а затым пачаў біць, рэзаць і калоць яе. Для катаванняў ён выкарыстаў нарыхтаваныя загадзя пілу, адкруткі, кавалкі труб.

Дакладная прычына смерці журналісткі пакуль не вызначана. Найбольш імавернымі спосабамі лічацца ўдушэнне і пераразанне горла.

Раней у студзені Мадсэну было прад'яўленае абвінавачванне ў забойстве Вале, а таксама ў злачынстве сэксуальнага характару і жорсткім абыходжанні з трупам: пасля забойства мужчына пасек яго і выкінуў рэшткі ў мора.

Вынаходнік адмаўляе сваю датычнасьць да забойства і якога-кольвечы сэксуальнага гвалту. У кастрычніку 2017-га ён заявіў, што журналістка памерла на падлодцы з-за атручвання чадным газам у той час, калі сам ён знаходзіўся на палубе. Мадсэн прызнаўся, што пасек труп і па частках выкінуў цела ў мора.

Валь знікла 10 жніўня 2017 года. Яна хацела зрабіць рэпартаж пра канструктарскую дзейнасць Мадсэна і адправілася з ім у мора на самаробнай падлодцы «Наўтылус». На наступны дзень судна падало сігнал бедства. Калі ратавальнікі выявілі лодку, на ёй знаходзіўся толькі Мадсэн. У кастрычніку паліцыя Даніі знайшла галаву і ногі дзяўчыны, спакаваныя ў пластыкавыя пакеты. У іх таксама ляжалі цяжкія кавалкі металу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць