Насельніцтва Беларусі за год скарацілася на 13 тысяч чалавек. Гэта як цэлы Лагойск
Насельніцтва Беларусі па стане на 1 студзеня 2018 года склала 9 491 900 чалавек. Такія дадзеныя апублікаваў Белстат.

За апошні квартал лічба зменшылася на 3900 чалавек, а за ўвесь год — на 12800 чалавек. Гэта сувымерна з насельніцтвам такога горада, як Лагойск.
Пры гэтым змяншаецца і колькасць жыхароў Мінска. Паводле статыстыкі, іх 1 974 100 чалавек. Год таму іх было на 700 чалавек больш. Праўда, на працягу апошняга квартала лічба засталася нязменнай.
* * *
Насельніцтва Беларусі павялічвалася да 1994 года, у пікавы момант дасягнуўшы 10,24 мільёна чалавек.
На працягу 1994-2013 фіксавалася няспыннае падзенне, пасля чаго на некалькі гадоў тэндэнцыю ўдалося пераламіць — пачало нараджаць пакаленне канца 1980-ых.
І вось цяпер колькасць насельніцтва зноў пачалося змяншацца.
* * *
Чытайце таксама: «Покі будуць людзі?» Дэмаграфічная катастрофа Усходняй Еўропы
-
Мацкевіч: Статкевіч маральна перамог, але ж мяне проста бесіць вось гэтая «маральная перамога»
-
«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы
-
«Шары запускаюць і з аўтамабільных прычэпаў». Былы кантрабандыст тлумачыць, чаму цыгарэты ў Літву ўсё часцей перакідаюць на метэазондах
Каментары