Здарэнні2828

«Гэта быў мой першы апраўдальны прысуд па забойстве». Якую справу Лукашэнка раскрыў за суткі

Забойства жыхаркі Магілёва адбылося яшчэ ў 2009 годзе, у 2010-м Магілёўскі абласны суд вынес па гэтай справе апраўдальны прысуд. Але пасля таго, як умяшаўся кіраўнік дзяржавы, справу аднавілі, бо раскрыліся новыя абставіны. 31 студзеня яе накіравалі ў Вярхоўны суд.

Сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэем Шведам распавёў, як дапамог раскрыць злачынства, якое адбылося ў Магілёўскай вобласці. Па дапамогу да прэзідэнта звярнуўся бацька забітай.

— Прыйшоў і кажа: «Аляксандр Рыгоравіч, ну не можа быць, каб было так, як суд прыняў рашэнне, і так, як следства правялі». (…) Я сеў і сам за суткі вывучыў яе. І даў каманду пракурору і старшыні КДБ, чаго б ні каштавала, расследаваць гэтую крымінальную справу. Нягодніка знайшлі ў Расіі, прывезлі ў Мінск, распачалі зноў крымінальную справу, пачалі расследаваць. Прытым я кантраляваў увесь гэты працэс. І аказалася, што ён — забойца. А яго фактычна апраўдалі.

Як высветліў TUT.BY, гаворка ідзе пра забойства жанчыны, тое, што адбылося ў 2009 годзе. Тады абвінавачванне было прад'яўлена беларусу, які рэгулярна ездзіў на заробкі ў Расію. Праз год — у лютым 2010 года — Магілёўскі абласны суд вынес апраўдальны прысуд. Суддзя, якая разглядала гэтую справу, на пенсіі ўжо некалькі гадоў. Пра тое, што апраўданаму зноў выстаўленае абвінавачванне, яна даведалася сёння з інтэрнэту. У размове з журналістам TUT.BY жанчына адмовілася абмяркоўваць гісторыю 2009 года.

— Гэта было 8 гадоў таму, праваахоўныя органы разбяруцца, хто мае рацыю, хто вінаваты. Мой прысуд быў разгледжаны ва ўсіх інстанцыях, пакінуты ў сіле, рэспубліканская пракуратура падтрымала, — кажа былая суддзя. — Я памятаю яе… Сапраўды, апраўдальныя прысуды выносяцца нячаста, для мяне гэта быў першы апраўдальны прысуд па гэтым артыкуле [заўв. TUT.BY. - арт. 139 КК «Забойства»]. Я працавала якасна, таму прысуды заставаліся ў сіле. У маёй 30-гадовай практыцы суддзёй было ўсякае: па пяць разоў маглі адмяняць і зноў да вытворчасці прымаць. Таму загадзя рабіць высновы, даваць каментары — гэта няправільна. Тым больш што я не ведаю, з якой прычыны адмянілі прысуд, у нас падставаў для адмены шмат.

— Кажуць, крымінальную справу распачалі ў сувязі з новымі абставінамі.

— Тады гэта зусім іншая справа. Калі адмяняюць за нядбалае стаўленне, гэта, вядома, ПП для суддзі. А толькi новыя акалічнасці могуць і праз 20 гадоў з'явіцца, і праз 30. Як любы суддзя, я за тое, каб перамагла ісціна. Калі гэтыя акалічнасці дапамогуць знайсці злачынцу і асудзіць — гэта будзе правільна.

Восем гадоў таму сваякі пацярпелай былі не згодныя з апраўдальным прысудам і абскардзілі яго ў Вярхоўным судзе, які пакінуў прысуд у сіле. Пасля таго, як злачынствам зацікавіўся прэзідэнт, у 2017 годзе год былі распачатыя крымінальная справа па ч.2 п. 6 арт.139 КК «Забойства з асаблівай жорсткасцю».

На днях матэрыялы справы былі накіраваныя ў Вярхоўны суд. Хутка абвінавачваны зноў паўстане перад судом. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне: ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, ці пажыццёвае пакаранне, ці смяротнае пакаранне.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць