Усяго патроху

Skype шпіёніць за карыстальнікамі

Праграма Skype, якой многія беларускія журналісты ды актывісты грамадзкіх і палітычных аб’яднаньняў карыстаюцца не толькі таму што зручна, а таму што бясьпечна, чарговы раз трапіла ў скандал.

На гэты раз ёсьць доказы, каб пераканацца, што праграма не такая надзейная, як прынята лічыць. Падозраньні скептыкаў, якія не давяраюць закрытаму праграмнаму коду Skype, спраўдзіліся праўда пакуль толькі для Кітаю. Канадзкія дасьледнікі выявілі, што ўсе палітычныя размовы кітайцаў праз адмысловую кітайскую вэрсію Skype адсочваюцца і захоўваюцца на васьмі сэрвэрах.

Папулярная праграма VoIP‑тэлефаніі і абмену імгненнымі паведамленьнямі дзейнічае ў Кітаі ў выглядзе сумеснага прадпрыемства паміж Skype і мясцовай кампаніяй TOM Online. Адпаведна існуе кітайская вэрсія праграмы, якая называецца Tom‑Skype — менавіта яе і дасьледавалі канадцы.

Прадстаўнікі Skype ў камэнтары да дасьледаваньня заявілі, што ня трэба зьдзіўляцца маніторынгу паведамленьняў у Кітаі, бо кампанія дзейнічае там у адпаведнасьці зь мясцовымі законамі.

Аднак канадзкія дасьледнікі здолелі атрымаць доступ да сэрвэраў, на якіх захоўваюцца палітычныя размовы кітайцаў, піша WSJ. Яны падкрэсьліваюць, што гіганцкая схема шпіянажу за кітайскім карыстальнікамі Skype — гэта толькі паловы бяды. Другая яе частка складаецца ў недастатковай абароне камунікацыйных сэрвэраў, слабых альгарытмах шыфраваньня дадзеных і магчымасьці атрыманьня схаваных логаў аддалена, чым могуць скарыстацца ня толькі заказчыкі гэтай сыстэмы ў Пекіне, але і хакеры, якія гандлююць пэрсанальнымі дадзенымі.

Кампанія Skype рэгулярна трапляе ў скандалы з абвінавачваньнямі ў шпіянажы. Аднак усе паведамленьні пра наяўнасьць у праграме шчылінкі, якая дае магчымасьць падслухоўваць размовы, дагэтуль ня былі пацьверджаныя публічна.

Такі складаны імідж Skype зьвязаны з тым, што код праграмы ня бачыў ніхто, акрамя яе стваральнікаў і распрацоўшчыкаў. А пабудаваная яна з выкарыстаньнем шматлікіх хакерскіх тэхналёгіяў і прыдумак, якія не дазваляюць дэкадаваць альгарытм праграмы, як тое робіцца часта з прадуктамі іншых кампаніяў.

Галоўная праблема заключаецца ў тым, што верагоднасьць раскрыцьця коду Skype усё ж існуе. І не магчыма быць цалкам упэўненым, што ў спэцслужбаў, альбо хакераў гэта яшчэ не атрымалася.

Значна больш надзейнымі для бясьпекі размоваў у Сеціве зьяўляюцца праграмы і пратаколы пабудаваныя на адкрытым зыходным кодзе. У гэтым выпадку ў любога праграміста ёсьць магчымасьць праверыць іх і быць упэўненым, што ў альгарытме адсутнічаюць адмысловыя шчылінкі і выпадковыя дзіркі. Адной з самых папулярных тэхналёгіяў такога кшталту зьяўляецца jabber, на якім працуе, напрыклад, google talk.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга аўто на мяжы з Польшчай яшчэ вырасла13

Джакузі з іржавай вадой за 800 рублёў: беларуска расказала пра сапсаваныя выхадныя ў санаторыі21

У сталіцы на месцы былых прамысловых прадпрыемстваў пабудуюць жыллё2

МЗС Расіі пракаментаваў магчымасць размяшчэння войскоўцаў краін НАТА ва Украіне6

«У фондзе цяпер € 1,2 млн». У АПК адказалі на крытыку наконт браку грошай для палітвязняў5

У праваслаўным храме Ніжняга Ноўгарада здымалі гей-порна. У ім маглі ўдзельнічаць семінарысты11

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ў 2020‑м не адбылося расколу эліт у Беларусі26

Макрон: Мы павінны дапамагчы Украіне з дапамогай наземных войскаў2

Украіна прапанавала ЗША здзелку па пастаўках зброі на $100 мільярдаў і адмовілася ад тэрытарыяльных саступак Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць