Улада5252

Лукашэнка патрабуе павысіць заробкі настаўнікам удвая

Лукашэнка патрабуе павысіць заробак настаўнікам у два разы. Такое патрабаванне ён агучыў сёння ў час рабочай паездкі ў Слуцкі раён.

«Па настаўніках будзем разбірацца сур'ёзным чынам. Трэба за будучую пяцігодку і астатні час заробак настаўнікам падвойваць. Гэта не папулізм. Настаўнік у нас сёння застаўся галоўным звяном на вёсцы, у малых гарадах, раённых цэнтрах. І нават у Мінску, абласных цэнтрах наша апора — настаўнік», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Таксама неабходна дамагчыся таго, каб новаспечаныя педагогі, атрымаўшы адукацыю, не сыходзілі са школы. «Я ведаю, што тэндэнцыя ўжо зваротная пайшла.

Ведаю некаторых асабіста, якія сышлі на добры заробак, а сёння гатовы вярнуцца назад у школу на больш нізкі. Чаму?

Бо адпачынкі добрыя, свабода пэўная — у школе адпрацаваў (лічы, да 15—16 гадзін асноўная нагрузка) і вольны, не прывязаны да стала, як бухгалтар, эканаміст. Але заробак настаўніка нізкім быць не павінен», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што нізкія заробкі і ў работнікаў дзіцячых садкоў, малодшага медыцынскага персаналу, хоць праца ў іх каласальная. «І ў культуры, сацыяльным забеспячэнні. Паціху іх трэба падцягваць вышэй, і за кошт іх у гэтым годзе мы павінны перасягнуць 1 тыс. рублёў. Вядома, зарплата будзе расці і ў высокааплатнага, і ў сярэдняга звяна. Але мой кантроль — за гэтым пластом насельніцтва, які атрымлівае нізкую зарплату», — папярэдзіў ён.

«Таму за квартал мы выходзім на Br1 тыс.

І крыху больш і далей патрохі ў залежнасці ад росту эканомікі пачынаем дадаваць заробак. Дзесьці зэканоміць трэба, дзесьці менш спаліць, але людзям трэба даць заробак. Гэта і стымуляванне ўнутранага попыту, дарма ігнаруем яго, — лічыць кіраўнік дзяржавы. — Мяне радуе, што попыт з боку насельніцтва ў нас расце, але хацелася б хутчэй. Таму людзям трэба плаціць нармальны заробак, але грошы трэба зарабіць — тут пытанняў няма».

Каментары52

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць