Культура33

Кіраўнікі дыпмісій Вялікабрытаніі, Румыніі і Ізраіля прачыталі вершы беларускіх класікаў да Дня роднай мовы ВІДЭА

Кіраўнікі дыпмісій Вялікабрытаніі, Румыніі і Ізраіля ў Беларусі падтрымалі паэтычны флэшмоб і прачыталі вядомыя вершы беларускіх класікаў. Выбар дыпламатаў упаў на творы Якуба Коласа і Пімена Панчанкі, а прэзентацыя відэаролікаў адбылася ў Дзень роднай мовы. Раней да флэшмобу ў рамках праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» далучыліся іх калегі з іншых замежных місій і таксама прачыталі беларускія творы.

Надзвычайны і паўнамоцны Пасол Румыніі, спадар Віярэл Машану, прачытаў верш Якуба Коласа «Надыход зiмы», які адлюстроўвае эмоцыі, уласцівыя для гэтай пары года.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль Алан Шогам абраў іншы твор Якуба Коласа — «Многа слаўненькiх куточкаў …». Дыпламат таксама перавёў паэтычныя радкі на родную мову. Так вершы беларускага класіка прагучалі і на іўрыце.

Спадарыня Фіёна Гіб, кіраўнік пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, прачытала верш Пімена Панчанкі «Мала сказаць: ненавiджу …».

На пачатку зімы вершы беларускіх аўтараў ужо прачыталі прадстаўнікі дыпмісій Швецыі, Славакіі, Чэхіі, Фінляндыі, Кыргызстана, Італіі, ЗША, Рэспублікі Карэя і Украіны.

Паэтычны флэшмоб праводзіцца ў падтрымку рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў сярод вучняў 7 і 8 класаў «Чытаем па-беларуску з velcom». Удзельнікі конкурсу з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа з чытаннем твораў са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. З лютага па красавік праходзяць рэгіянальныя фіналы конкурсу, на якіх пераможцы першага этапу выступаюць перад журы ўжывую. Рэспубліканскі фінал конкурсу адбудзецца ў траўні.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі9

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Усе навіны →
Усе навіны

У сербскага міністра здарыўся інсульт проста ў жывым эфіры ВІДЭА

Самкі гарыл шукаюць у новых кампаніях сваіх знаёмых, як людзі на вечарынках4

У Ашмянскім раёне затрымалі злодзея, які краў крыжы і агароджы з могілак1

Шрайбман: Я лёгка ўяўляю беларускае грамадства, якое вяртаецца ў стан 2019 года. Але не ўяўляю ўладу, якая вяртаецца туды ж15

Сілавікі пачалі збіраць ДНК сваякоў тых, хто выехаў з Беларусі7

«Вельмі заклапочаныя». Лукашэнка расказаў, як на ягоныя спробы перамаўляцца з амерыканцамі рэагуюць у Расіі7

Напярэдадні канцэрта ў Варшаве Макс Корж выпусціў новы трэк7

Лукашэнка: Калі ўступіць у вайну з Украінай, Беларусь не зможа ўтрымаць фронт14

Лукашэнка пра магчымасць балатавацца на яшчэ адзін тэрмін: Трампу хутка 80, і ён прыстойна выглядае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі9

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць