Здарэнні1818

Андрэй Стрыжак праціраў ноўтбук — і загнаў сабе ў палец частку металічнае літары ад лагатыпа

Праваабаронца і грамадскі актывіст з Гомеля Андрэй Стрыжак паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку незвычайную гісторыю: падчас працірання вонкавай паверхні свайго ноўтбука частка металічнага лагатыпа апынулася ў ягоным пальцы, што прывяло да хірургічнага ўмяшальніцтва. 

Фота гэтае і ніжэй — са старонкі Андрэя Стрыжака на facebook.com 

«Больш за год ён верай і праўдай служыць мне ва ўсіх маіх паходах і паездках, сумленна і дакладна пераносіць усе нягоды службы ў такога няўрымслівага гаспадара, як я. Але ідылія скончылася каля двух тыдняў таму, калі я праціраў сурвэткай алюмініевую крышку камп'ютара і раптам адчуў востры рэзкі боль у мезенцы. З пашкоджанага пальца цякла кроў, а на вечку у літары S … бракавала палачкі, — піша Андрэй Стрыжак. —Абследаваўшы сурвэтку і не знайшоўшы на ёй кавалка металу, я зразумеў, што паўсантыметра малюнка сусветна вядомага брэнда цяпер унутры мяне. Ведаючы, што стрэмкі і аскепкі, якія неглыбока сядзяць, выходзяць самі, я пачакаў, пакуль пытанне вырашыцца самастойна. Пытанне не вырашылася, і я паехаў у шпіталь».

Пакуль Андрэй чакаў, што аскепак выйдзе самастойна, палец моцна запаліўся і пачаў гнаіцца. Рана ўжо зарасла, таму доктару прыйшлося разразаць яе. 

«Паўтары гадзіны маніпуляцый, тры аператыўныя спробы, шэсць рэнтгенаўскіх здымкаў за двое сутак. Абодва аскепкі вынятыя (мабыць, аскепак раскалоўся пры выманні), цяпер пачынаецца рэабілітацыя: антыбіётыкі, перавязкі і г.д.», — распавядаецца ў запісе ў фэйсбуку.

Стрыжак звярнуўся да прадстаўнікоў кампаніі ASUS праз іхні акаўнт у «Фэйсбуку», дзе атрымаў прапанову звярнуцца да службы падтрымкі. 

«Мы вельмі шкадуем аб тым, што здарылася, і зычым вам хутчэйшага выздараўлення! За 29 гадоў працы нашай кампаніі падобных выпадкаў не было ў нашай практыцы, — гаворыцца ў адказе кампаніі. — Мы радыя, што вы з'яўляецеся прыхільнікам нашай кампаніі і аддалі перавагу ў выбары менавіта нам. Вашае пытанне ўжо на парадку дня, і ў бліжэйшы час мы пастараемся яго вырашыць!»

«У ЗША я напэўна адсудзіў бы паўмільёна баксаў на гэтым кейсе, але мы не ў ЗША», — іранізуе Андрэй.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м108

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м108

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць