Усяго патроху66

Папулярны паб-квіз «МазгаБойня» пройдзе па-беларуску ў гонар #БНР100. Не ўсе ўдзельнікі задаволеныя

Папулярны паб-квіз «МазгаБойня», гульні якога збіраюць у Мінску па тры тысячы чалавек кожны тыдзень, у гонар #БНР100 пераходзіць на беларускую мову. На гульнях, якія пройдуць у сталіцы 26-29 сакавіка, пытанні будуць гучаць па-беларуску.

«Апошнія тры гады мы марылі пра тое, каб зрабіць гульню цалкам на беларускай мове. Менавіта на 25 сакавіка, таму што для мяне гэтая дата — не пусты гук, — распавядае Еўрарадыё заснавальнік міжнароднага праекта «МазгаБойня» Аляксандр Ханін. — Але ўвесь час чаго-небудзь не хапала. То часу, то здольнасцяў, то… не ведаю, яец паміж ног. Сёлета, прыкладна два месяцы таму, я зноў пра гэта падумаў. І вырашыў усё ж такі зрабіць».

Стваральнік «МазгаБойні» Аляксандр Ханін. Фота з Facebook.

На жаль, беларускамоўныя гульні — выключэнне: праз тыдзень «МазгаБойня» вернецца да сваёй звычайнай рускай мовы.

«Звычайна мы гуляем на рускай мове, але ў кожнай нашай гульні ёсць адно-два-тры пытанні ці на беларускай мове, ці пра беларускую мову, ці пра гісторыю і культуру Беларусі, — працягвае Аляксандр Ханін. — Іншая справа, што не ўсе нашы вядоўцы валодаюць беларускай мовай так добра, каб правесці на ёй усё мерапрыемства. Таму, каб гэта не гучала непрафесійна, некаторыя з іх гульню будуць весці па-руску, але пытанні і адказы зачытваць па-беларуску. Такі здаровы кампраміс».

Музычны тур будзе «і пра Беларусь, і на беларускай мове». «Яшчэ адзін тур будзе цалкам прысвечаны Беларусі. А астатнія пытанні будуць разлічаныя на шырокі спектр ведаў — то бок, гульня будзе збалансаваная, як і заўсёды, але з акцэнтам на Беларусі, і на мове», — падсумоўвае заснавальнік «МазгаБойні».

«МазгаБойня» ў мінскім клубе «Мулен Руж». Фота з «ВКонтакте».

Калі нехта з гульцоў будзе незадаволены такім паваротам падзеяў, адразу папярэджваем, што грошы яму не вернуць.

«На кожнай гульні ёсць людзі, якія скардзяцца, што некаторыя пытанні некарэктныя, а нейкія ўвогуле жудасныя і не вартыя таго, каб на іх адказваць. Грошы мы такім людзям не вяртаем. І што самае цікавае, яны вяртаюцца на «МазгаБойню» зноў і зноў. Калі ж нехта будзе незадаволены беларускай мовай, я прапаную ім зазірнуць у Канстытуцыю, дзе беларуская мова прапісаная як дзяржаўная», — дадае Аляксандр Ханін.

Калі вы захапіліся ідэяй згуляць «МазгаБойню» на беларускай мове, збірайце каманду і пішыце ў суполку праекта «ВКонтакте». Рэгістрацыя ўжо скончылася — як заўжды, на кожны дзень зарэгістравалася больш за 60 каманд, сярод якіх, дарэчы, ёсць і каманда Еўрарадыё. Але арганізатары гульні абяцаюць пашукаць магчымасць зарэгістраваць яшчэ пару-тройку каманд.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады10

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Усе навіны →
Усе навіны

Названыя імёны сямі пісьменнікаў, чые скульптуры паставяць каля Нацыянальнай бібліятэкі12

«Не гаварыць лішніх фраз». Каб пазбегнуць чэргаў на АЗС, касірам змянілі скрыпты продажаў9

Пракурорка Парыжа раскрытыкавала ўцечку інфармацыі наконт затрымання падазраваных, што абрабавалі Луўр1

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград82

У Дзяржынскім раёне маршрутка з пасажырамі з’ехала ў кювет4

Фракцыя «Воля» выйшла з Каардынацыйнай рады20

Затрыманы першы падазраваны ў рабаванні Луўра

Якія купюры найчасцей падробліваюць у Беларусі1

У Расіі адкрылі помнік «Матаролу»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады10

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць