Навука і тэхналогіі1313

Ілана Маска абвінавацілі ў стварэнні ў іонасферы Зямлі дзіркі дыяметрам 900 км

Запуск ракеты Space X Falcon 9, якая вывела ў жніўні тайванскі спадарожнік на калязямную арбіту, прывёў да ўтварэння 900-кіламетровае дзіркі ў іонасферы нашай планеты. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні навукоўцаў з Нацыянальнага ўніверсітэта Тайваня, пра які піша Tech Times.

AP Photo / John Raoux

У працы адзначаецца, што адносна невялікая вага грузу дазволіла запусціць ракету па амаль вертыкальнай траекторыі замест выгнутай, якая дазваляе лягчэй пераадольваць прыцягненне Зямлі.

У выніку ўтварылася кругавая ўдарная хваля, якая разам з выкідамі газаў з рухавіка прывяла да з'яўлення дзіркі ў плазме іонасферы дыяметрам каля 900 кіламетраў. Адзначаецца, што яна захоўвалася на працягу некалькіх гадзін. Даследчыкі заяўляюць, што хваля стала самай магутнай за ўсю гісторыю касмічных запускаў.

Навукоўцы адзначаюць, што падобныя парывы ў іонасферы могуць прыводзіць да збояў у GPS-сістэмах.

Space X — амерыканская кампанія, заснавальнікам і дзейным кіраўніком якой ёсць Ілан Маск. 

Каментары13

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»26

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці4

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»26

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць