Навука і тэхналогіі44

Фэйсбук можа стаць платным? Што сказаў Цукерберг у 5-гадзінным выступе ў амерыканскім Кангрэсе 

Пяць гадзін доўжыліся парламенцкія слуханні, падчас якіх заснавальніку Facebook Марку Цукербергу прыйшлося адказваць на пытанні сенатараў з камітэтаў па заканадаўстве і гандлі. Падставай для выкліку ў парламент стаў скандал з незаконным выкарыстаннем кампаніяй Cambridge Analytica дадзеных 87 мільёнаў карыстальнікаў сацсеткі. Выданне The Verge вылучыла пяць найважнейшых момантаў, што сталі вядомыя падчас «допыту» кіраўніка Facebook.

Паводле чутак, увесь папярэдні тыдзень спецыяльна створаная каманда з юрыстаў, тэхнічных спецыялістаў і псіхолагаў трэніравала Цукерберга адказваць на самыя складаныя і адказныя пытанні, якія маглі б задаць парламентарыі. Дзякуючы добрым адказам, акцыі кампаніі выраслі на 4.5%.

1. Facebook абвінавацілі ў манаполіі

Калі яго папрасілі назваць найбуйнейшага канкурэнта Facebook, ён не знайшоў што адказаць. Кіраўніку сацсеткі неаднаразова казалі пра велізарныя памеры яго стварэння, а аднойчы спыталі, ці не думае ён, што Facebook стаў занадта магутным.

На пытанне аб тым, ці лічыць ён сваю кампанію манапалістам, Цукерберг адказаў: «Бясспрэчна, мне так не здаецца». Аднак ідэй аб тым, як можна было б стымуляваць канкурэнцыю ў бізнэсе сацыяльных медыя, у кампаніі пакуль няма.

2. Можа з'явіцца платная версія Facebook

Кіраўніку Facebook задалі шмат пытанняў пра бізнэс-мадэль, якую выкарыстоўвае яго кампанія, і пра тое, ці можа яна эфектыўна абараняць дадзеныя карыстальнікаў, якія выкарыстоўваюцца для паказу той рэкламы, якая іх можа зацікавіць. Сенатары задавалі пытанні і пра тое, ці разглядаецца стварэнне ў будучыні платнай версіі Facebook без рэкламы.

Цукерберг фактычна не выключыў гэтага, сказаўшы, што бясплатная версія Facebook будзе існаваць заўсёды. Але пазней заявіў, што аб платнай версіі варта падумаць.

3. Цукерберг ускладае вялікія надзеі на штучны інтэлект

Адказваючы на пытанні пра тое, як Facebook збіраецца ўдасканальваць інструменты мадэрацыі, Цукерберг нязменна казаў пра шматспадзеўныя тэхналогіі штучнага інтэлекту: яны, нібыта, змогуць хутка адфільтроўваць запісы, якія змяшчаюць абразы і іншы непажаданы кантэнт. Зрэшты, на сёння эфектыўнага інструмента такога роду яшчэ не створана.

4. «Тэорыя змовы» аб падслухоўванні карыстальнікаў праз мікрафон цяпер пад наглядам Кангрэсу

Facebook ужо не першы год прыходзіцца адмаўляць папулярную легенду пра тое, што мабільны дадатак сацсеткі дзеля павышэння якасці нацэльвання рэкламы маніторыць ўсе размовы праз мікрафон смартфона. Адзін з сенатараў наўпрост задаў пытанне пра гэта Марку Цукербергу: «Так ці не? Ці выкарыстоўвае Facebook аўдыёзапісы з мабільных прыладаў для атрымання інфармацыі пра карыстальнікаў?» «Не», — адказаў Цукерберг.

5. Сенатары кепска разумеюць, як працуе сацыяльная сетка, і задавалі недарэчныя пытанні 

Многія з зададзеных Цукербергу ў ходзе слуханняў пытанняў тычыліся базавых функцый па зборы дадзеных карыстальнікаў і іх выкарыстання для персаналізацыі рэкламы. Як Facebook атрымлівае дадзеныя, як доўга захоўвае, як карыстальнікі могуць кантраляваць, чым яны дзеляцца з сацыяльнай сеткай, — адказы на ўсе гэтыя пытанні можна было атрымаць, увёўшы просты запыт у Google.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава6

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

Зяленскі прапанаваў Пуціну перайсці «да ўзроўню размовы лідараў»

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў3

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава6

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць