Навука і тэхналогіі1010

У Японіі знайшлі «амаль бясконцыя» паклады рэдказямельных металаў

Паводле ацэнак даследчыкаў, паклады, выяўленыя на дне Ціхага акіяну ля японскай выспы Мінаміторы, утрымліваюць больш за 16 мільёнаў тон рэдказямельных металаў. У часопісе Scientific Reports навукоўцы адзначаюць, што такія запасы змогуць задаволіць сусветны попыт на бліжэйшыя 800 год.

Аксіды рэдказямельных элементаў (металаў). Фота: Wikimedia Commons.

Згодна з разлікамі спецыялістаў, запасаў хопіць, каб пакрыць міжнародныя патрэбнасці ў ітрыі на 780 гадоў, у еўропіі — на 620 гадоў, патрэбнасці ў тэрбіі — на 420 гадоў, патрэбнасці ў дыспрозіі — на 730 гадоў. У даследаванні гаворыцца, што адкрыццё патэнцыйна можа дазволіць забяспечыць свет такімі металамі «практычна на бясконцай аснове».

Рэдказямельныя металы выкарыстоўваюць у многіх высокатэхналагічных галінах прамысловасці, у прыватнасці, пры вытворчасці электрамабіляў, мабільных тэлефонаў, акумулятараў. Яны ўяўляюць сабой групу з 17 элементаў: скандыю, ітрыю, лантану і лантаноідаў.

У Японіі пачалі актыўна шукаць уласныя радовішчы рэдказямельных элементаў, пасля таго, як у 2010-х гадах Кітай, галоўны пастаўшчык такіх металаў, пачаў абмяжоўваць іх здабычу і экспарт. 

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме20

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?3

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме20

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць